Новости Новости Беларуси

Рух «За Свабоду» заяўляе пра зачыстку інфармацыйнай прасторы

Рух «За Свабоду» заяўляе пра зачыстку інфармацыйнай прасторы

2268 просмотров Брест
Заява Руху «За Свабоду» з нагоды прысуду незалежнаму блогеру Сяргею Пятрухіну.

Сёння ў Брэсце суд вынес абвінаваўчы прысуд незалежнаму блогеру Сяргею Пятрухіну. Яго прызналі вінаватым ў паклёпе і абразе міліцыянтаў, сведкамі абвінавачвання на судзе былі міліцыянты, прысуд — штраф 9180 беларускіх рублёў (360 базавых велічыняў). Таксама, Пятрухін мусіць выплаціць міліцыянтам 5770 рублёў маральнай кампэнсацыі. Штраф і маральную кампэнсацыю блогер мусіць сплаціць цягам месяца. Да гэтага ў яго будзе апісаная маёмасць пад заклад штрафу.

Рух «За Свабоду» лічыць, што ўлады выкарысталі справу для помсты відэаблогеру, які даў шырокі розгалас пратэстам берасцейцаў супраць пабудовы экалагічнашкоднага акумулятарнага завода. Таксама Пятрухін вядомы асвятленнем тэмы карупцыі і несправядлівага абыходжання ўладаў з грамадзянамі.

Мы лічым, што прысуд быў несправядлівым, пакаранне несувымяральным, накіраваным супраць выказвання меркаванняў.

Мы заяўляем, што «справа Пятрухіна» з’яўляецца адным звяном з шэрагу «справы БелТА», якая выкарыстоўвалася для запалохвання незалежных журналістаў і ціску на незалежныя СМІ, хвалі штрафавання журналістаў-фрылансераў, а таксама нядаўняга вобшуку ў тэлеканала «Белсат». Мэтай для беларускіх уладаў з’яўляецца зачыстка інфармацыйнага поля напярэдадні выбарчых кампаніяў.

Рух «За Свабоду» лічыць падобныя дзеянні наступам на свабоду слова ў Беларусі. Мы заклікаем беларускае грамадства да салідарнасці, а міжнародныя арганізацыі да адпаведнай рэакцыі і падтрымкі пацярпелых.

Патрабуем апраўдаць Сяргея Пятрухіна, адмяніць несправядлівы прысуд і ў далейшым адмовіцца ад выкарыстання абвінавачванняў у дыфамацыі для пераследу апанентаў уладаў!

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости