Новости Новости Беларуси

Член Движения «За Свободу» просит разобраться с варварским обращением с деревьями в Калинковичах

Член Движения «За Свободу» просит разобраться с варварским обращением с деревьями в Калинковичах

1174 просмотра Калинковичи
Денис Рабенок написал жалобу в Гомельский комитет охраны окружающей среды после того, как заметил, что от ив около районной больницы в Калинковичах остались высокие пни.

«На тэрыторыі установы аховы здароўя „Калінкавіцкая раённая бальніца“ была зроблена абрэзка дрэваў (івы недалёка ад Прыёмнага пакою хірургічнага аддзялення) — у выніку чаго былі цалкам спілаваныя ўсе галіны і амаль увесь ствол», — апісаў у скарзе праблему Рабянок.

Ён нагадаў, што летась гэтыя ж дрэвы ўжо былі аб’ектам жорсткай абрэзкі. «З якой мэтай трэба было рабіць паўторную і яшчэ больш жорсткую абрэзку ў 2019? І як гэта стасуецца з дзяржаўнай палітыкай, накіраванай на захаванне навакольнага асяроддзя, азеляненне населеных пунктаў і клапатлівага стаўлення да прыроды? Дзеля чаго фактычна былі знішчаны дрэвы?» — спытаў актывіст Руху «За Свабоду».

Ён папрасіў правесці праверку азначанага факта, устанавіць, ці адпаведна была праведзеная абрэзка, і хто загадаў яе зрабіць.

«Нам, як паветра неабходна вяртаць рэальнае самакіраванне, каб мясцовая ўлада выбіралася, кантралявалася і залежыла ад жыхароў Калінкавіч, Рэчыцы ці любога іншага горада ці мястэчка. Каб начальнікі ведалі, што ім трэба трымаць справаздачу перад людзьмі, а не рабіць „красіва“ раз на год для начальніка з Менску, а потым паводзіць сябе, як феадалы», — пракаментаваў сітуацыю Pyx.by Дзяніс Рабянок.

Па ягоных словах, па выніку мясцовыя жыхары ў ролі «прасіцеляў», а павінны быць гаспадарамі. А чыноўнік — не панам, а менеджарам, якога праз чатыры гады выганяць, калі ён не будзе рабіць тое што сапраўды трэба гораду і яго жыхарам.

Автор: Ольга Быковская

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Локальные кампании

Последние новости