Новости Новости Беларуси

Крест в честь повстанцев 1863 года установили в Лидском районе

Крест в честь повстанцев 1863 года установили в Лидском районе

2019 просмотров Лида
Общественные активисты из Гродненской области, в том числе члены Движения «За Свободу», установили крест на месте захоронения повстанцев 1863-1864 годов.

«Мы рыхтаваліся да ўсталявання гэтага крыжа тры месяцы», — распавёў сайту Pyx.by адзін з ініцыятараў усталёўкі крыжа, Гродзенскі абласны каардынатар Руху «За Свабоду» Вітольд Ашурак.

Па ягоных словах, пра пахаванне ім распавёў мясцовы жыхар, якому ўжо каля 70 гадоў. «Калі быў дзіцём і хадзіў па дарозе паміж вёскамі, бачыў на пагорку крыж, хаця могілкаў побач няма. Старыя людзі яму сказалі, што там пахаваныя паўстанцы і гэты крыж у гонар іх. Людзі даглядалі яго», — патлумачыў Ашурак, дадаўшы, што стаяў крыж ажно да прыходу бальшавікоў, пакуль хіба што не спарахнеў канчаткова.

Пасля гэтага актывісты звярнуліся да мясцовых гісторыкаў, у прыватнасц да Леаніда Лаўрыша, які пацвердзіў, што там было пахаванне паўстанцаў.

«У гонар паўстанцаў, людзей, што змагаліся і загінулі, мы аднавілі гэты крыж. Аднавілі крыж, аднавілі памяць. На мапе з’явілася яшчэ адно месца ўшанавання паўстанцаў», — падкрэсліў Ашурак.

Палітык пацвердзіў, што гэта гарадзенскі агульны ўнёсак у часы, калі «вар’яты ў Курапатах зносяць крыжы пад час хрысціянскіх святаў». «Яны звярнулі сотню крыжоў, мы паставілі адзін крыж. Ён пакуль адзіны, але ўжо ёсць падстава для аптымізму», — заключыў абласны каардынатар Руху «За Свабоду».

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости