Новости Новости Беларуси

У Магілёве не было спартсменаў у «ДНР»: сябру Руху адказалі з аблвыканкаму

У Магілёве не было спартсменаў у «ДНР»: сябру Руху адказалі з аблвыканкаму

1351 просмотр Могилев
У спаборніцтвах у Магілёўскай вобласці ў 2017 годзе ўдзельнічалі спартсмены з самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі (займае частку Данецкай вобласці Украіны), паведамлялася на афіцыйным сайце Магілёўскага абласнога цэнтра алімпійскага рэзерву па конным спорце і сучасным пяцібор’і. У адказ на зварот сябра Руху «За Свабоду» Вячаслава Вязьміна улады прызналі сваю памылку.

«Завяршыліся XVII адкрытыя рэспубліканскія спаборніцтвы па сучасным пяцібор’і на прызы упраўлення спорту і турызму Магілёўскага аблвыканкама. Магілёў па традыцыі апынуўся гасцінным, карэктным ды адказным арганізатарам спаборніцтваў. 125 чалавек з Гомельскай, Мінскай, Магілёўскай абласцей і Данецкай Народнай Рэспублікі сабрала гэта яркая спартыўная падзея, — адзначалі аўтары навіны.

У адказ на навіны, якія з’явіліся ля тыдня таму і дзе цытавалася гэтае паведамленне, сябра Руху «За Свабоду» Вячаслаў Вязьмін звярнуўся за тлумачэннямі ва Упраўленне па спорце і турызму Магілёўскага аблвыканкаму.

У прыватнасці актывіст прасіў патлумачыць, дзе знаходзіцца т.зв. ДНР, кім былі запрошаныя спартсмены, пад якімі сцягамі яны выступалі, кім аплочваліся спаборніцтвы і фінансаваўся ўдзел згаданых спартсменаў.

У артыкуле на сайце была дапушчаная памылка, прызнаў начальнік упраўлення С. Новікаў у адказе Вязьміну: «спартсмены з Данецка (Украіна) былі пазначаныя як спартсмены з ДНР».

«Удзельнікі з Данецка выступалі пад сцягам Украіны, мелі ўкраінскія пашпарты, і іх фінансаванне ажыццяўлялася за кошт камандзіруючай арганізацыі. Адміністрацыі ўстановы паказана на недапушчэнне ў далейшых такіх сітуацый», — паведаміў Новікаў.

Пасля звароту былі таксама «ўнесеныя праўкі і ліквідаваныя недахопы ў афармленні і сайта» упраўлення. Прынамсі ў беларускай версіі сайта там выкарыстоўвалася «хварэем» (калька з рускай мовы болеть за кого-то) замест «заўзеем».

(загалоўнае фота ілюстратыўнае)

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости