Новости Новости Беларуси

В Слуцке с представителями власти обсудили ситуацию с бездомными животными. Разговор получился жесткий

В Слуцке с представителями власти обсудили ситуацию с бездомными животными. Разговор получился жесткий

1555 просмотров Слуцк
Минский областной координатор Движения «За Свободу» Виталий Амелькович вместе с волонтером Валентиной Аний встретился с председателем Слуцкого районного Совета депутатов Натальей Овсянниковой, чтобы в очередной раз обсудить ситуацию с бездомными животными в Слуцке.

«Я загадзя падрыхтаваў пытанні да дэпутата ў пісьмовай форме і каротка агучыў іх на сустрэчы, але і чакаю на свой зварот адказ у адпаведнасці з законам», — распавёў Віталь Амяльковіч.

У прыватнасці, у гэтым звароце ён просіць разабрацца, што будзе зроблена для ліквідацыі знойдзеных пракуратурай парушэнняў у адстрэле бяздомных жывёлаў, які «лячэбны сродак» (як сцвярджаецца ў некаторых ранейшых адказах Слуцкага райвыканкаму) выкарыстоўваецца для правядзення адстрэлу. Таксама ўзнятыя пытанні, як адбываецца адлоў жывёлаў і ці гатовыя камунальшчыкі пры гэтым працэсе супрацоўнічаць з зоаактывістамі і прадстаўнікамі СМІ, як будуць працаваць вальеры, якія нібыта ўжо ствараюцца на ўскрайках гораду, і інш.

Валянціна Аній у сваю чаргу распавяла пра свой вопыт змагання з камунальшыкамі. Гэта менавіта яна паўгады таму выратавала замураваных у сцяне дома кацянятаў і працягвае апекавацца над бяздомнымі жывёламі ў горадзе. Падчас размовы Валянціна таксама патрабавала ад мясцовых уладаў больш сур’ёзна паставіцца да праблемы абыходжання з бяздомнымі жывёламі і хаця б не замінаць тым, хто спрабуе дапамагаць ім. Яна нагадала пра жудасную гісторыю, якая адбылася ў падвале дома 5 па вуліцы Камсамольскай. Здарылася гэтая сітуацыя, па яе ацэнцы, праз неадэкватныя дзеянні кіраўніцтва мясцовага ЖЭУ-1.

Амяльковіч адзначыў, што гэта ўжо не першая сустрэча з Аўсяннікавай. Пасля мінулай было шмат абяцанняў, якія па сутнасці не былі выкананыя, хаця і нельга сказаць, каб дэпутат нічога не зрабіла. У прыватнасці, адзначыў актывіст, была сустрэча з старшынёй Салігорскага райвыканкаму (дзе прытулку таксама няма).

«Па маёй інфармацыі, адстрэлы бяздомных жывёлаў у горадзе часова забароненыя. Прынятае рашэнне пра стварэнне нейкіх вальераў у раёне Зелянгасу, але як яны будуць працаваць незразумела: ці будуць там банальна прыбіраць за жывёламі, ці будуць карміць, што з імі будзе пасля нейкага часу ўтрымання?» — адзначыў каардынатар «Чыстага Слуцку».

Агулам ён выказвае скептыцызм наконт вынікаў сустрэчы і адзначае адсутнасць канкрэтыкі ў словах дэпутата. «Яны ўсе (прадстаўнікі ўлады) чакаюць прыняцця закону „Аб абароне жывёлаў“, а зараз прапануюць памарыць, як мы будзем дзейнічаць, калі ён будзе прыняты. А я не хачу марыць, як яно калі будзе, мне трэба зараз ведаць, што будзе зроблена», — патлумачыў актывіст.

Амяльковіч дадаў, што мясцовыя ўлады чакаюць таксама, што актывісты прыйдуць да іх з гатовым мецэнатам, які праспансуе тыя праекты, на якія ў іх не хапае грошаў. «То бок улады не хочуць нічога рабіць па сутнасці, а толькі чакаюць чарговага спонсара, якога можна „падаіць“ і гэтым вырашыць праблемы гораду? Але навошта тады гэтыя мясцовыя ўлады?» — спытаў ён.

У планах актывіста працягнуць працу і дамагчыся вырашэння праблемы з адсутнасцю прытулку для бяздомых жывёлаў у Слуцку, ужо цяпер ён рыхтуе новыя запыты і скаргі ў адпаведныя органы.

Источник: telegra.ph

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Локальные кампании

Последние новости