Новости Новости Беларуси

Михалевич представил Движение «За Свободу» на политасамблее ЕНП

Михалевич представил Движение «За Свободу» на политасамблее ЕНП

1845 просмотров Брюссель
Правоцентристскую коалицию и Движение «За Свободу» представил на политической ассамблеи Европейской народной партии в Брюсселе первый заместитель председателя Движения «За Свободу» Алесь Михалевич.

«На мінулай палітасамблеі было прынятае рашэнне прыпыніць сяброўства венгерскай партыі Fidezs папуліста Віктара Орбана», — адзначыў сайту Pyx.by Міхалевіч. Па ягоных словах, у шмат якіх пытаннях Орбан працаваў на карысць Масквы.

Праз працяглыя дэбаты па гэтым пытанні, дадаў палітык, у працы палітасамблеі адбыліся змены: не паспелі вырашыць усе бягучыя пытанні, заслухаць справаздачу прэзідэнта ЕНП і іншых кіраўнікоў.

«Набліжаюцца выбары ў Еўрапарламент, і Еўрапейская народная партыя, якая аб’ядноўвае нацыянальныя партыі з ўсіх краінаў Еўрасаюза, займае прынцыповую пазіцыю па стрымліванні Расіі і падтрымкі Украіны, Беларусі ды іншых незалежных краін», — пракаментаваў Міхалевіч.

Фота прэс-службы ЕНП і Алеся Міхалевіча.

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • #872 12.04.2019 12:16 @ ВР

    "Цяжка разлічваць на прагрэс у такой далікатнай сферы, як выбары, калі гражданы павязаны па руках-нагах на працоўных месцах. Многім актывістам... ямчэй паказваць дулю якой-небудзь Ярмошынай (не кажучы пра знакамітыя турнэ па Брусэлях і прочых Страсбургах), чым бараніць правы работнікаў у сябе пад носам". https://belisrael.info/?p=14041 (19.02.2018)

    1. #873 12.04.2019 14:51 @ Адміністрацыя

      прадстаўленне Беларусі на міжнародным узроўні - важная частка працы палітыкаў. Не варта быць зашораным.

  • #877 19.04.2019 09:52 @ ВР

    Вашыя ўжо "напрадстаўляліся" за 20 гадоў - вынік усім відавочны. Дагэтуль успамінаю, як Мілінкевіч у пачатку 2006 г. рабіў, як пісала "Наша Ніва", "прэзідэнцкую работу" - ездзіў у Парыж, Берлін, каб сябе паказаць... Пераемнікі наступаюць на тыя ж граблі.

    Ездзіць за мяжу палітыкам, безумоўна, трэба. Але найперш (працэнтаў на 90..) яны мусяць разлічваць на айчынныя рэсурсы. У вашым руху апора на сваё і сваіх, на жаль, збольшага дэкларуецца, а не рэалізуецца.

    1. #878 19.04.2019 13:26 @ Адміністрацыя

      :) у нас 90% навінаў пра дзейнасць унутры Беларусі. Вы ж складаеце сваё ўражанне па нечым, гэта па чым? І хто гэтыя "нашыя"? а хто вашыя?)

    2. #880 19.04.2019 14:09 @ ВР

      Адкуль мае ўражанні? Ад сукупнасці крокаў вашых кіраўнікоў, ад іх "экспартна-арыентаваных" заяў за апошнія 13 гадоў.

    3. #881 19.04.2019 14:11 @ ВР

      PS. "Нашы" - тыя, хто рэальна хоча нешта змяніць. "Вашы" - на жаль, збольшага імітатары. Заходжу на гэты сайт толькі дзеля пары прыстойных людзей, якія яшчэ не пакінулі РЗС.

    4. #882 21.04.2019 23:13 @ [ нет имени ]

      хто ж ты такі, пакрыўджаны і незаўважаны дзеЯч?

    5. #883 22.04.2019 01:57 @ Адміністрацыя

      У любым выпадку, Вольф, вашыя суб'ектыўныя ўражанні пры ўсёй павазе - гэта ўсяго толькі вашы ўражанні. Падаецца, вы сюды заходзіце, каб скінуць спасылку на свой блог у каментарах. Калі ёсць жаданне больш даведацца пра працу Руха, чытайце навіны, звяртайцеся з пытаннямі. Калі няма, і ў вас ужо сфармаванае меркаванне, то нам не вельмі зразумелыя вашы візіты сюды. Не варта марнаваць свой і наш час.

    6. #884 22.04.2019 10:58 @ [ нет имени ]

      З пакрыўджаных тут толькі адміністрацыя... Ну, крыўдаваць лягчэй, чым весці дыялог. Ваш час камусьці звонку змарнаваць цяжка - вы яго марнавалі звыш 10 гадоў і марнуеце дагэтуль, бо "працай" тое, чым займаецца рух, можна назваць толькі з вялікай нацяжкай :( ОК, Вольга, ці хто там у вас мне адказваў, каб нават нічога не "падавалася", - бывайце.

    7. #885 25.04.2019 00:54 @ Адміністрацыя

      Каментар пра пакрыўджаных быў не наш :)

Последние новости