Новости Новости Беларуси

Движение «За Свободу» протестует против уничтожения народного мемориала в Куропатах

Движение «За Свободу» протестует против уничтожения народного мемориала в Куропатах

604 просмотра Минск
Заявление Движения «За Свободу» по поводу уничтожения властями крестов в урочище Куропаты.

Курапаты — урочышча пад Мінскам, дзе пад час сталінскіх рэпрэсіяў, паводле розных падлікаў, былі забітыя ад 40 да 200 тысяч чалавек. Шмат гадоў гэтае месца было сімвалам памяці пра ахвяраў, месцам дзе сіламі неабыякавых грамадзянаў ствараўся народны мемарыял.

Увесь гэты час улады практычна не звярталі ўвагу на абарону урочышча: ўсталяваныя там крыжы неаднаразова былі паламаныя, была разбураная т.зв. «лава Клінтана», пастаўленая ў гонар візіту прэзідэнта ЗША. Пасля прыняцця рашэння пра з’яўленне ў Курапатах афіцыйнага помніка было, відавочна, прынятае рашэнне пра ўзяццё тэрыторыі пад кантроль і знішчэнне нязручных для ўладаў крыжоў.

Сёння ўлады перайшлі да актыўнай фазы: было знесена, па розных ацэнках, больш за 100 крыжоў. Як мінімум 6 актывістаў былі затрыманыя, нікога, у тым ліку журналістаў, на тэрыторыю урочышча не пускаюць супрацоўнікі міліцыі.

Рух «За Свабоду» лічыць падобныя захады спробай з боку ўладаў знішчэння народнага мемарыялу і выказвае рашучы пратэст супраць гэтых дзеянняў. Мы лічым, што ўсталяваныя ва ўрочышчы крыжы ў поўным аб’еме з’яўляюцца часткай мемарыяла і павінны ахоўвацца роўна так жа, як і ўсталяваны там дзяржавай помнік.

Падобнымі дзеяннямі ўлады наносяць шкоду справе захавання памяці пра ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў. Рух «За Свабоду» заклікае неадкладна спыніць працэс зносу крыжоў і адмовіцца ад падобных захадаў на будучыню.

Мы пратэстуем супраць затрыманняў абаронцаў Курапатаў і патрабуем іх неадкладнага вызвалення.

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:

Последние новости