Пра гэта ды іншае ў праграме «Размова ProCONTRA» Уладзімір Мацкевіч і Усевалад Сцебурака гутараць з першым намеснікам старшыні Руху «За Свабоду» Алесем Міхалевічам.
Першы намеснік старшыні Руху «За свабоду» Алесь Міхалевіч лічыць, што асноўнай задачай святкавання 101-х угодкаў утварэння Беларускай Народнай Рэспублікі была магчымасць паказаць рэальную колькасць тых, для каго Беларусь – назаўжды незалежная і самастойная дзяржава.
Пры гэтым імпрэза ўсё менш нагадвае палітычную акцыю. Склалася ўражанне, што ў беларускай апазіцыі адзіны сродак утрымаць аўдыторыю – гэта прамаўляць у перапынках паміж выступамі музыкаў.