Новости Новости Беларуси

Юрась Губарэвіч наведаў Глыбокае

Юрась Губарэвіч наведаў Глыбокае

843 просмотра Глубокое
У Глыбокім адбылася сустрэча грамадскіх актывістаў з палітыкам Юрасём Губарэвічам.

Лідар праваабаронча-асветніцкага грамадскага аб’яднання Рух “За Свабоду” наведаў горад разам з кіраўніком прэс-службы Вольгай Быкоўскай. Падчас сустрэчы яны ўзгадалі асноўныя накірункі дзейнасці арганізацыі, яе стратэгію, а таксама распавялі пра святкаванне Дня Волі ў Менску і пра праймерыз Правацэнтрысцкай кааліцыі.

Як кажа кіраўнік Руху “За Свабоду” Юрась Губарэвіч, апошнім часам яны рэгулярна наведваюць рэгіёны, каб распавесці пра праймерыз і далучыць у арганізацыю новых сяброў:

– Адбылася вельмі добрая сустрэча ў Глыбокім з грамадскімі і палітычнымі актывістамі. Рух „За Свабоду” стараецца наведваць кожны беларускі горад, дзе ёсць людзі, якія таксама, як і мы, хочуць пераменаў. Размаўляючы пра тое, што адбываецца сёння ў Беларусі, што трэба рабіць, мы гуртуем аднадумцаў. Я перакананы, што з кожным разам нашыя шэрагі будуць усё большыя і большыя, бо людзей, якія жадаюць пераменаў, у Беларусі дастаткова шмат.

Усяго ў межах праймерызу правацэнтрысты плануюць наведаць 81 беларускі горад, у тым ліку і Глыбокае. Пры дапамозе гэтай працэдуры яны спадзяюцца вызначыць адзінага кандыдата на прэзідэнцкіх выбарах, якія павінны адбыцца не пазней за жнівень 2020 года.

Таццяна Смоткіна

Источник: www.racyja.com

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости