Новости Новости Беларуси

Губаревич: День Воли в Минске прошел успешно

Губаревич: День Воли в Минске прошел успешно

2631 просмотр Минск
Организаторы празднования 101-й годовщины провозглашения независимости БНР подвели итоги праздника в Минске на пресс-конференции.

«Мы лічым што мерапрыемства ў Кіеўскім скверы атрымалася. Атрымалася з улікам таго, у якіх складаных умовах адбывалася падрыхтоўка і правядзенне», — адначыў на прэс-канферэнцыі старшыня Руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч.

Палітык нагадаў, што Мінскі гарадскі выканкам паслядоўна забараняў правядзенне свята на ўсіх цэнтральных пляцоўках. "Рашэнне пра падачу ўведамлення на Кіеўскі сквер нам давялося прымаць фактычна ў апошні момант, бо да апошняга былі спадзяванні, што тая ці іншая пляцоўка будзе дазволеная. І калі мы ўжо пабачылі, што Мінск увогуле рызыкуе застацца без легальнага месца для адзначэння 101-ых угодкаў незалежнасці БНР, мы вырашылі, што няхай гэта будзе Кіеўскі сквер", - патлумачыў старшыня Руху "За Свабоду".

«Думаю, з гэтым рашэннем мы не прагадалі. Па водгуках удзельнікаў учорашняга мерапрыемства, ім спадабалася і арганізацыя, і тое, што была магчымасць паслухаць выступы беларускіх музыкаў, і тое, што дзейнічала пляцоўка з фудкортам, былі намёты заяўнікаў мерапрыемства. З улікам гэтага кароткага часу на падрыхтоўку, усё прайшло дастаткова добра», — дадаў Губарэвіч.

Пэўныя абмежаванні былі па фінансах, дадаў старшыня Руху, як вядома, «ніводнага рубля з сабраных раней на ўвесь комплекс мерапрыемстваў #БНР101 не было перададзена арганізатарам мінскага мерапрыемства». «Нам давялося збіраць з нуля праз свае рахункі. Збіралі як у Беларусі, так і за мяжой, збіралі на сваёй пляцоўцы. Сабрана парадку 6 тысячаў беларускіх рублёў. Гэта не дастаткова, каб пакрыць усе выдаткі», — адзначыў палітык.

У прыватнасці, ён нагадаў, што выдаткі на аплату міліцыі па дамове складаюць каля 3800 рублёў, міліцыя плануе павялічыць сумму, бо ўжо ў сярэдзіне мерапрыемства, па іх дадзеных, была перавялічаная заяўленая колькасць (сабралі не менш 1500 чалавек). «Значыць, будзе выстаўляцца прэтэнзія на дадатковую аплату. Агульная сума можа скласці 250 базавых велічыняў», — адзначыў Губарэвіч.

Палітык падзякаваў усім за ўнёскі і заклікаў ахвяраваць далей. Збор грошаў будзе працягвацца яшчэ 10 дзён, да 4 красавіка.

Інфармацыя пра рахункі тут.

Затрыманні на свяце Юрый Губарэвіч назваў правакацыяй, якая была скіраваная на зрыў мерапрыемства, стварэнне нервовай атмасферы. Палітык адзначыў, што Зміцер Дашкевіч і Віталь Рымашэўскі былі затрыманыя на дзіцячай пляцоўцы, на вачах на сваіх сем’яў, іншых дзяцей.

«Мы расценьваем гэта як правакацыю і спробы зрыву ўчорашняга мерапрыемства. Гэта адаб’ецца і на ацэнцы падзеяў міжнароднымі структурамі. Спроба беларускіх уладаў захаваць дэмакратычны твар стала ў выніку марнай», — заключыў палітык.

Арганізатары святкавання Дня Волі ў Мінску ўзялі на сябе адказнасць за адзначэнне 102-іх угодкаў незалежнасці БНР і заклікалі стварыць шырокі аргкамітэт. Пра гэта на прэс-канферэнцыі заявілі сустаршыні БХД Віталь Рымашэўскі і Вольга Кавалькова. Яны плануюць дамагацца святкавання ў 2020 годзе ў цэнтры Мінска на Кастрычніцкай плошчы.

Автор: Ольга Быковская

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

День Воли

Последние новости