Новости Новости Беларуси

День Воли 2019: Где празднуем и как

День Воли 2019: Где празднуем и как

2502 просмотра Минск
Как достойно отметить 101 годовщину провозглашения независимости Белорусского Народной Республики.

Што мы маем

Мінскія ўлады адмовілі ў дазволе ў правядзенні шэрагу мерапрыемстваў у цэнтры Мінска. У тым ліку і ля Опернага тэатра, куды заяўку падавалі Рух «За Свабоду», БСДП, АГП і партыя БХД.

Але святкаванне ў Мінску #БНР101 павінна быць. Таму было вырашана падаць заяўку на акцыю ў Кіеўскім скверы.

Прычынаў абраць Кіеўскі сквер было як мінімум пяць:

1. У Мінску павінная быць легальнае месца для святкавання Дня Волі.

2. Зручная вялікая пляцоўка са сцэнай і магчымасцю падключэння ўсяго абсталявання.

3. Вялікія магчымасці для даезду на грамадскім транспарце.

4. На гэтым месцы па новых законах дзейнічае паведамляльны прынцып — з моманту падачы заяўкі можна рыхтаваць мерапрыемства.

5. Дзень Волі — гэта не толькі пратэстная акцыя, але яшчэ і свята. Кіеўскі сквер — гэта магчымасць прыйсці разам з дзецьмі і сям’ёй.

Што будзе

Святочная праграма пачнецца 24 сакавіка ў 13.00 у Кіеўскім скверы і будзе доўжыцца да вечара.

У праграме:

— мітынг з удзелам палітыкаў. Галоўная тэма — абарона незалежнасці Беларусі.

— канцэрт. Выступяць N.R.M., «Дай дарогу!», «Разбітае сэрца пацана», «Водар», Kas, «Няхай».

— кірмаш з удзелам рамеснікаў.

— палітычны намётавы гарадок. Тут можна будзе як у мінулым годзе пазнаёміцца з палітычнымі арганізацыямі, іх праграмамі і атрымаць дадатковыя цікавосткі.

Даехаць на свята можна ад шэрагу станцый метро аўтобусамі і тралейбусамі, глядзіце мапы.

3 патрэбы Дня Волі. Чым можна дапамагчы

Да свята застаецца зусім мала часу. Таму нам вельмі патрэбная ваша дапамога.

1. Валанцёры. Мерапрыемству трэба дапамога ад людзей, якія гатовыя актыўна ўключыцца ў дапамогу па яе арганізацыі. Калі вы з такіх людзей, запаўняйце анкету, укажыце, што гатовы рабіць.

2. Фінансавая дапамога. Нажаль, атрымалася так, што сабраныя на ўсе мерапрыемствы ў межах #бнр101 сродкі, на сёння недаступныя для свята ў Мінску.

Грошы патрэбныя і на аплату працы міліцыі, медыкаў, камунальшчыкаў, але і сцэны і іншыя выдаткі.

Дапамагчы можна наступным чынам

У Беларусі

БСБ банк

5144 2105 1119 6132

Volha Kavalkova

Тэрмін дзеяння — 10/19

MasterCard

з-за мяжы

Рахунак: PL90109018700000000142176050

Банк: Santander S.A. al. Jana Pawła II 35, 00-899 Warszawa, Poland

Мэта: Darowizna na cele statutowe (dzień wolności Białorusi)

Donation for statutory purposes (Belarus’ freedom day)

Ахвяраванне на статутныя мэты (Дзень волі, Беларусь)

FUNDACJA «BIAŁORUSKI DOM» Ul. Wiejska 13/3 00-480 Warszawa

3. Мы таксама запрашаем да ўдзелу рамеснікаў і прадпрымальнікаў (фудкорт). Запаўняйце форму, калі вы гатовыя дапамагаць ствараць свята 24 сакавіка.

Нагадваем, што 23 сакавіка Дзень Волі будуць святкаваць у Гродна. Там адбудзецца вялікі канцэрт, які пачнецца ў 13.00 у Каложскім парку. Акрамя таго, шмат у якіх гарадах і рэгіёнах і за межамі Беларусі адбудуцца святочныя вечарыны з 23 па 25 сакавіка.

Запрашаем да супольнага адзначэння 101 гадавіны абвяшчэння незалежнасці БНР і чакаем усіх 24 сакавіка ў Кіеўскім скверы!

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • #863 23.03.2019 13:05 @ Татьяна

    Добрый день, утром отправляла заявку а форму для ремесленников, будет ли ответ, нужно знать - ехать или нет

День Воли

Последние новости