Новости Новости Беларуси

Организаторы празднования Дня Воли в Минске представили афишу мероприятия

Организаторы празднования Дня Воли в Минске представили афишу мероприятия

1931 просмотр Минск
На праздновании 101-й годовщины провозглашения независимости БНР 24 марта в Минске выступят N.R.M., «Дай дорогу!», «Разбитое сердце пацана», «Водар», Kas, «Няхай». Организаторы также объявили срочный сбор денег для поддержки мероприятия.

Нагадаем, што прадстаўнікі чатырох арганізацый — Рух «За Свабоду», партыя Беларуская хрысціянская дэмакратыя, Аб’яднаная грамадзянская партыя і Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя «Грамада» — выступілі ініцыятарамі святкавання Дня Волі з палітычным складнікам. Пасля забароны адзначэння ў цэнтры Мінска, яны падалі заяўку на Кіеўскі сквер і атрымалі дазвол.

Адпаведна прадстаўленай афішы, 24 сакавіка выступяць N.R.M., «Дай дарогу!», «Разбітае сэрца пацана», «Водар», Kas, «Няхай».

«Агулам у спісе было значна больш гуртоў. Давялося рабіць выбар, бо не ўсе могуць змясціцца ў адведзены час», — адзначыў на сённяшнім анлайн-брыфінгу старшыня Руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч.

Акрамя таго, на пляцоўцы будуць працаваць фудкорт, рамеснікі і палітычны намётавы гарадок. Арганізатары плануюць паўтарыць мінулагодні фармат свята. «Мінск павінны быць у гэты дзень наш. Бярыце з сабой бел-чырвона-белыя сцягі, дзяцей і добры настрой», — параіў старшыня БСДП Ігар Барысаў.

Арганізатары таксама абвесцілі тэрміновы збор сродкаў. «Мерапрыемства, якое мы ладзім у Мінску, патрабуе значных укладанняў. Гэта не толькі абавязковыя выплаты, камунальныя службы, медыцынская дапамога, міліцыя — дзяржава патрабуе, без гэтага немагчыма правесці свята легальна. Але гэта і выдаткі на сцэну, ёсць і іншыя выдаткі. Застаецца фактычна тры дні, бо сродкі, якія акумуляваліся на ўсе мерапрыемствы #БНР101 у тым ліку сябрамі і нашых структураў для нас засталіся недаступнымі», — адзначыў Губарэвіч.

На сёння дапамогу на правядзенне мерапрыемства можна пералічваць на наступныя рэквізіты:

У Беларусі

БСБ банк

5144 2105 1119 6132

Volha Kavalkova

Тэрмін дзеяння — 10/19

MasterCard

і з-за мяжы

Рахунак: PL90109018700000000142176050

Банк: Santander S.A. al. Jana Pawła II 35, 00-899 Warszawa, Poland

Мэта: Darowizna na cele statutowe (dzień wolności Białorusi)

Donation for statutory purposes (Belarus’ freedom day)

Ахвяраванне на статутныя мэты (Дзень волі, Беларусь)

FUNDACJA «BIAŁORUSKI DOM» Ul. Wiejska 13/3 00-480 Warszawa

Арганізатары свята ў Мінску не супрацьпастаўляюць свята ў Гродна, адзначыў сустаршыня партыі БХД Віталь Рымашэўскі, назваўшы такія супрацьпастаўленні правакацыяй. «Мы падтрымліваем канцэрт у Гродна, але гэта не нагода не праводзіць свята ў Мінску», — падкрэсліў Рымашэўскі.

Автор: Ольга Быковская

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

День Воли

Последние новости