Новости Новости Беларуси

Рух «За Свабоду» заяўляе пра ціск на незалежныя СМІ

Рух «За Свабоду» заяўляе пра ціск на незалежныя СМІ

2024 просмотра Минск
Заява Руху «За Свабоду» з нагоды прысуду ў адносінах да галоўнага рэдактара Tut.by Марыны Золатавай.

Сёння суд Заводскага раёна Мінска абвясціў прысуд па «справе БЕЛТА». Суд прызнаў Марыну Золатаву вінаватай ў бяздзейнасці службовай асобы і прысудзіў да штрафу ў памеры трыста базавых велічыняў (7650 рублёў).

Справа складалася з 58 тамоў, але суд паказаў, што яна шытая белымі ніткамі і рассыпалася пад час працэсу. Асабліва непераканаўча выглядала абвінавачванне Золатавай у бяздзеянні службовай асобы, хаця перад усім за адсутнасць абароны інфармацыі адказнасць мусіць несці кіраўніцтва БелТА.

Рух «За Свабоду» лічыць, што адзіным лагічным і законным рашэннем было б апраўдальнае, тым не менш, улады пайшлі на абвастрэнне сітуацыі. Мы лічым падобныя дзеянні спробай ціску на галоўнага рэдактара самага буйнога партала Беларусі Tut.by і незалежныя СМІ.

Рух «За Свабоду» выказвае салідарнасць з Марынай Золатавай, медыямі і занепакоенасць станам свабоды слова ў Беларусі.

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • #848 12.03.2019 00:17 @ ВР

    Калі б Марыну пасадзілі, то гэта было б "абвастрэнне сітуацыі". А так... Уладальнік тутбая лічыць штраф мяккім прысудам, і сама падсудная вырашала не абскарджваць рашэнне, дык што цяпер.

    Пачытайце, што можна было б зрабіць зараз: https://belisrael.info/?p=18477

Последние новости