Новости Новости Беларуси

Юрась Губарэвіч: Гэта адказ тым у Расеі, хто марыць аб паглынанні Беларусі

Юрась Губарэвіч: Гэта адказ тым у Расеі, хто марыць аб паглынанні Беларусі

781 просмотр Минск
Словы Аляксандра Лукашэнкі аб тым, што 98 працэнтаў беларусаў на рэферэндуме аб аб’яднанні з Расеяй выкажуцца за незалежнасць, накіраваны тым у Расеі, хто спіць і марыць аб паглынанні Беларусі, — лічыць кіраўнік Руху «За свабоду» Юрый Губарэвіч.

Кіраўнік Беларусі выказаўся аб гэтым на так званай „вялікай размове з прэзідэнтам”, якая адбылася 1 сакавіка ў Менску. Па словах Юрася Губарэвіча, гэта прамы адказ на мары з Расіі.

– Натуральна, што абсалютна ў руках Лукашэнкі і ягоных людзей на ўсіх узроўнях вертыкалі ўлады забяспечыць патрэбны вынік. Калі было сказана 98 адсоткаў, то нават будзе перавыкананне плана, і на магчымым рэферэндуме пра аб’яднанне будзе стоадсоткавая адмова з боку Беларусі, - лічыць Губарэвіч.

У прынцыпе, дадаў ён, гэтыя лічбы не далёкія ад рэальнасці. Бо па выніках сацыялагічных апытанняў, якія праводзіліся ў папярэднія гады, калі была такая магчымасць, вельмі нязначная частка беларусаў выказвалася за наўпроставае аб’яднанне з Расеяй.

Такім чынам Аляксандр Лукашэннка спрабуе забяспечыць сабе поле для манёўра і супрацьстаяць націску з боку Крамля ў пытанні больш глыбокай інтэграцыі, – лічыць Юрась Губарэвіч.

Источник: www.racyja.com

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:

Последние новости