Новости Новости Беларуси

В Шклове создан литературный салон

В Шклове создан литературный салон

1947 просмотров Шклов
Тремя местными отделениями — Движения «За Свободу», ТБМ и Партии БНФ — в Шклове основан литературный салон имени Михася Зарецкого.

«У Шклове адбылося паседжанне грамадзянскай ініцыятывы Шклоўскі магістрат, пад крылом якога аб’ядналіся тры мясцовых суполкі — Руху „За Свабоду“, ТБМ і Партыі БНФ. У нас даўно ўжо ёсць ідэя ўвекавечыць імя выбітнага пісьменніка Міхася Зарэцкага, які жыў пад Шкловам. Звярталіся ўжо да мясцовых уладаў, каб назвалі вуліцу ці бібліятэку, але вырашылі не чакаць цёплага ветра ад уладаў, а зрабіць самім», — распавёў сайту Pyx.by магілёўскі абласны каардынатар Руху «За Свабоду» Пётр Мігурскі.

Акрамя таго, дадаў ён, 3 ці 4 гады абмяркоўвалася, як наладзіць адносіны з суседнім Аршанскім раёнам, была наладжаная супраца падчас назірання на выбарах. Таму на падзею былі запрошаныя госці адтуль, у прыватнасці кіраўнік мясцовай суполкі Руху «За Свабоду» Юрый Нагорны. «Госці прынеслі з сабой творчы запал беларускасці», — адзначыў Мігурскі.

Па ініцыятыве аршанцаў падчас паседжання была таксама абмеркаваная праблема смяротнага пакарання, актывісты кампаніі за адмену вышэйшай меры прывезлі з сабой тэматычны фільм.

«Таксама адбылася яшчэ адна знамян дата, мы стварылі суполку Шклоўскага раёна. Я спадзяюся, што пасля гэтага праца будзе больш прадуктыўнай і эфектыўнай», — заключыў абласны каардынатар Руху «За Свабоду» Пётр Мігурскі.

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:

Последние новости