Новости Новости Беларуси

Началось голосование за лауреата премии имени Виктора Сырицы

Началось голосование за лауреата премии имени Виктора Сырицы

2556 просмотров
Сформирован шорт-лист премии Сырицы за 2018 год, в него вошли шесть представителей разных регионов Беларуси. Лауреата выберет Совет Движения «За Свободу».

Прэмія была заснаваная Радай Руху «За Свабоду» ў снежні 2016 года ў памяць пра выбітнага дзеяча нацыянальна-дэмакратычнага руху Беларусі Віктар Сырыцу. Ёй уганароўваюцца аўтары найлепшых рэгіянальных ініцыятываў па папулярызацыі беларушчыны па выніках мінулага году. Лонг-ліст прэміі збіралі да 10 лютага, удзел у фармаванні шорт-ліста прыняло кіраўніцтва арганізацыі.

У шорт-ліст за 2018 год увайшлі:

Вікторыя Анохава-Жураўлёва («Лёгкія чытанні» — літаратурныя чытанні для мясцовых школьнікаў у Пружанах, Брэсцкая вобласць)

Уладзіслаў Золатаў (стварэнне «Лесвіцы-вышыванкі» ў Магілёве)

Юрый Казакевіч і Уладзімір Гундар (арганізацыя Дня вышыванкі ў Баранавічах)

Ігар Станкевіч (кампанія ўшанавання памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў — Грамадская ініцыятыва «Кабылякі. Расстраляныя ў Оршы»)

Інна Хоміч (стварэнне мультымедыйнага праекта з мапай дыялектных гаворак)

Вольга Дамаскіна (арганізацыя ў Полацку серыі сустрэчаў у межах «Жывой мовы»).

У гэтым годзе на конкурс паступілі 20 прапановаў, арганізатары прэміі адзначаюць, што ўзровень атрыманых заявак — дастаткова высокі.

«Віктар Сырыца ўсё жыццё аддаў самаахвярнай працы па нацыянальным адраджэнні. Уручэннем прэміі Рух „За Свабоду“ намагаецца звярнуць увагу на падобную дзейнасць, якая працягваецца сёння ў рэгіёнах і не заўсёды заўважная на нацыянальным узроўні. Думаю, што адзначэнне дасягненняў адданых рупліўцаў на ніве беларушчыны дасць ім дадатковы імпэт працягваць сваю працу», — адзначыў старшыня Руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч.

У гэтым годзе арганізацыя зноў запускае не толькі галасаванне сярод сябраў Рады, але і т.зв. грамадскае, у якім можа прыняць удзел любы ахвотны. Гэтае галасаванне будзе мець кансультацыйны характар.

Усе ахвотныя могуць аддаць свае галасы за лепшую ініцыятыву, запоўніўшы форму:

Галасаванне працягнецца да 25 лютага.

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Премия Виктора Сырицы

Последние новости