Новости Новости Беларуси

Чиновники не успевают в срок перевести на белорусский язык сайт Калинковичского райисполкома

Чиновники не успевают в срок перевести на белорусский язык сайт Калинковичского райисполкома

1624 просмотра Калинковичи
Активист Движения «За Свободу» Денис Рабенок напомнил о необходимости появления белорусскоязычной версии сайта Калинковичского райисполкома. В ответ чиновники сообщили, что не успевают в срок.

«З 1 студзеня ўступіла ў дзеянне пастанова Урада, згодна з якой інтэрнэт-старонкі дзяржаўных органаў абавязкова павінны мець беларускамоўныя версіі. Прычым, прынятая яна была яшчэ ў кастрычніку 2017-га. Здавалася б, што за цэлы год гэтае пытанне ў рабочым парадку павінна было б вырашыцца. Але ж Рэспубліка Беларусь — гэта дзяржава, дзе рэальнасць вельмі часта супярэчыць "прыгожым" словам на шматлікіх паперах з пячаткай самых высокіх начальнікаў», - распавёў сайту Pyx.by Рабянок.

Па ягоных словах, ён некалькі месяцаў таму пад час так званай "прамой лініі" звярнуўся да старшыні калінкавіцкага райвыканкама, каб удакладніць пытанне пра стварэнне беларускамоўнай версіі інтэрнэт-старонкі падначаленага яму органа. Яму даслалі пісьмовы адказ, дзе запэўнівалі, што праблему вырашаць да канца 2018-га года.

«Хаця, як па мне, то беларускамоўныя версіі павінны стварацца першапачаткова, разам з рускамоўнымі, а не па ўрадавым загадзе з Мінску. І менавіта беларуская мова павінна быць галоўнай, а інакш навошта гэтыя бясконцыя словы пра нацыянальную свядомасць, патрыятызм і павагу да беларускай мовы?» - спытаў актывіст Руху.

Пры гэтым беларускамоўная версія так і не з'явілася.

«Каб дазнацца ўсё з першых вуснаў, я, загадзя запісаўшыся, выправіўся на асабісты прыём да старшыні, на гэты раз ужо "вочы ў вочы", як кажуць. Згодна з атрыманай інфармацыяй, стварэннем беларускамоўных версій інтэрнэт-старонак займаецца толькі 1 (!) дзяржаўная структура, якая, калі верыць калінкавіцкім чыноўнікам, не ў стане своечасова выканаць свае абавязацельствы», - патлумачыў Дзяніс Рабянок.

Калінкавіцкі райвыканкам на сёння стаіць "лісце чакання" да лютага 2019 года. «Калі не дачакаемся у лютым, паедзем далей, у вобласць», - паабяцаў актывіст Руху.

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости