Новости Новости Беларуси

Местное самоуправление должно заменить «президентскую вертикаль»

Местное самоуправление должно заменить «президентскую вертикаль»

1196 просмотров Минск
Движение «За Свободу» начало обсуждение программного документа организации по реформам местного самоуправления. Среди предложений создание автономного местного самоуправления, придание местным советам полномочий распоряжаться местными бюджетами и налогами.

Праграму рэформаў прадставілі сябрам Руху магістр дзяржаўнага кіравання Андрэй Клікуноў, эксперт Алесь Жучкоў і доктар юрыдычных навук Міхаіл Пастухоў.

«У праграмных дакументах утрымліваецца адказ на пытанне, што будзе рабіць Рух «За Свабоду», калі будзе мець доступ да дзяржаўнай улады. Не апошнюю чаргу тут адыгрывае пытанне мясцовага самакіравання. Рэальнае мясцовае самакіраванне адсутнічае ў Беларусі з 1994 года, і без яго немагчыма пабудаваць эфектыўную дзяржаву», - нагадаў прысутным старшыня Руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч.

Сярод прапановаў у падрыхтаваным дакуменце стварэнне аўтаномнага мясцовага самакіравання, замена «прэзідэнцкай вертыкалі ўлады» выбарнасцю кіраўнікоў мясцовых органаў улады ў адпаведнасці з прынцыпамі Еўрапейскай хартыі аб мясцовым самакіраванні.

Акрамя таго, павінны быць створаныя выканаўчыя органы мясцовых Саветаў, уведзеныя пасады старшыні савета, наданне паўнамоцтваў мясцовым Саветам выкананне праграм эканамічнага і сацыяльнага развіцця на мясцовым узроўні, мясцовага бюджэту і падаткаў.

Гэтыя прапановы будуць больш шырока абмяркоўвацца ў арганізацыі і зацвярджацца Радай у якасці праграмнага дакумента.

Автор: Ольга Быковская

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости