Як вы ацэньваеце сітуацыю ў сваім рэгіёне? Чым могуць дапамагчы грамадскія актывісты для рашэння праблемаў? Ці ёсць у вас кампанія, якой вы займаецеся зараз, распавядзіце пра яе.
Сітуацыя ў нашым рэгіёне — такая ж, як паўсюль па Беларусі. Што тычыцца горада, то ў Баранавічах няма нармальнага гарадскога парка, дакладней парк ёсць, а атракцыёнаў няма. Не паўсюдна ёсць дарогі, тратуары, вулічнае асвятленне, каналізацыя. У новых раёнах няма дзіцячых садкоў і школаў. Праблемаў — мора.
Актывісты могуць звярнуць мясцовых уладаў на нейкія пытанні, але ці захочуць іх чуць, звяртаць увагу і вырашаць гэтыя праблемы чыноўнікі?
Я займаюся праблемамі раёна Янава, у якім жыву. Неаднаразова мы пісалі калектыўныя звароты ў гарадскі выканкам, але пакуль гэта не дала ніякага выніку.
Асноўныя праблемы раёна — гэта адсутнасць каналізацыі, асфальтаваных дарогаў і грамадскага транспарту. Сітуацыя — невырашальная, бо ў горада няма грошаў. Чыноўнікі паведамляюць на чарговы зварот: «Аўтобус пусцім, але зараз не можам, бо няма дарогаў. Дарогу зробім, але трэба пракласці магістраль каналізацыйнай сеткі і пабудаваць каналізацыйна-насосныя станцыі» (кошт толькі станцый ля 4 млн рублёў).
Набліжаецца пачатак навучальнага году, і нашы дзеткі зноў будуць хадзіць у школу па «праезджай частцы», бо няма тратуараў, у цемры і па калена ў брудзе. А тыя школьнікі, што жывуць у канцы вуліцы
Ёсць у нас складанасці і праз тое, што ў раёне няма цэнтралізаванай каналізацыі — мы карыстаемся так званай мясцовай. Гэта забетаніраваная выграбная яма, у якую праз трубу зліваецца бруд. Адпампоўвае іх асенізатараў, чые паслугі каштуюць 35 рублёў, выклікаць яго даводзіцца кожныя
Эканомім, як можам, абы яма так хутка не запаўнялася: дзяцей купаем адразу абодвух, умываемся над вядром, посуд моем у місцы, пасля чаго ваду зліваем ў агарод. Адчуванне, што жывем у каменным веку. І так робяць усе жыхары раёна!
Як вы ацэньваеце ролю жаночага актывізму ў беларускай палітыцы? Чаму важна, каб у Беларусі былі жанчыны-палітыкі? Што такое для вас жаночае лідарства?
Гістарычна так склалася, што жанчына была захавальніцай агменю, якая забяспечвала ў доме утульнасць, займалася выхаваннем дзяцей. На мой погляд, жанчына больш востра ацэньвае сітуацыю, напрыклад, бытавую (у маёй сітуацыі, як патлумачыць
Тым не менш, гэта не значыць што жанчына павінна варыць боршч і не можа займацца грамадскай і палітычным жыццём краіны. Я лічу, што жанчынаў у палітыцы павінна быць болей, іх магчымасці павінны быць аднолькавыя з мужчынамі. Як чалавек, які займаецца праблемамі свайго раёну з упэўненасцю магу сказаць, што да праблемы я падышла перш за ўсё як жанчына, маць і дачка.
Кім вы бачыце сябе праз 5 год? Якім бачыце Рух «За Свабоду»?
Беларусь — гэта зямля маіх продкаў, яны тут жылі працавалі, марылі пра лепшую будучыню для нашчадкаў. Я хачу жыць у гэтай краіне, хачу, каб мае дзеці хацелі тут жыць, вучыцца і працаваць.
Толькі калі палітычнае і грамадскае жыццё будзе пабудаванае на любві і клопаце пра людзей, радзіму, культуру, традыцыі і гісторыю, толькі тады можна дасягнуць нейкіх вынікаў.
Рух «За Свабоду» праз пяць год я бачу як палітычную партыю з моцнымі і разумнымі актывістамі — з людзьмі, якія любяць Беларусь, у якой нарадзіліся і хочуць жыць, з вялізнай падтрымкай людзей. Падтрымку людзей я і сёння адчуваю каласальную!