«6 сакавіка ў Баранавічах я ад імя грамадскага аб’яднання «Рух „За Свабоду“ падаў у выканкам заяву аб правядзенні масавага мерапрыемства — мітынгу і канцэрту, прысвечаных
Па ягоных словах, у праграме свята таксама будуць выступы гісторыка, паэтаў, выстава-продаж вырабаў рамеснікаў, фотазона, гістарычныя рэканструкцыі, зоны актыўнасці недзяржаўных грамадскіх арганізацый, выстава гістарычных фотаздымкаў горада і іншае.
Мітынг і фестываль запланаваны 25 сакавіка ў Маладым парку, з
«Мы хочам правесці сапраўдны фестываль, але ... Але дазвол атрымалі толькі ўвечары 15 сакавіка. На падрыхтоўку нам пакінулі зусім мала часу, але галоўнае нават не гэта. Галоўнае тое, што на арганізатараў ўсклалі поўную аплату працы супрацоўнікаў міліцыі па ахове парадку, дзяжурства ўрачоў на мерапрыемстве і ўборку тэрыторыі пасля заканчэння фестывалю. Па сутнасці, нам прапанавалі купіць гэтае свята ў выканкама», — адзначыў Казакевіч.
Атрымліваецца, кажа абласны каардынатар Руху, што «гараджане плацяць недастаткова падаткаў для таго, каб бясплатна карыстацца паркам і паслугамі абслуговых арганізацый». «Падобна на тое, што ўлады Баранавічаў не лічаць
У працэсе абмеркаванняў у выканкаме ён неаднаразова казаў пра тое, што ў іншых гарадах (у прыватнасці, у Брэсце, дзе актывіст Руху таксама з’яўляецца адным з заяўнікаў такога ж мерапрыемства і дзе гарадскія ўлады вельмі актыўна і пазітыўна ідуць насустрач арганізатарам і рэальна дапамагаюць) гарвыканкам не выстаўляе рахункі за гэтае свята.
«Казаў таксама пра тое, што ў нас няма грошай, і прасіў забяспечыць правядзенне фестывалю з гарадскога бюджэту. Але на жаль ... Гэтая просьба засталася без задавальнення, і зараз, калі засталося толькі толькі 9 дзён — зараз я моцна сумняваюся, што мы зможам выканаць усе свае планы. Дакладней, я не ўпэўнены, што мы зможам зрабіць ўвогуле хоць што-небудзь, бо грошай няма зусім», — патлумачыў абласны каардынатар Руху.
Па ягоных словах, арганізатары звярнуцца да гараджанаў з просьбай ахвяраваць грошы на фэст (інфармацыя будзе апублікаваная пазней). Таксама ў Баранавічах патрэбныя валанцёры, патрэбен транспарт (лепш мікрааўтобус).
Аргкамітэт свята ў Баранавічаў заклікаў усіх грамадзян, для каго важная незалежнасць нашай Беларусі, аб’яднацца і годна сустрэць