"Аляксей працяглы час змагаўся з невылечнай хваробай, але да апошніх дзён заставаўся актыўным і руплівым, даваў прыклад іншым, думаў больш не пра сябе, а пра агульную справу", - адзначыў старшыня Руху "За Свабоду" Юрый Губарэвіч.
"Ён быў вельмi натуральны, адкрыты i прынцыповы. Глыбока ведаў i любiў нашу гicторыю, быў моцным дыскутантам. Не цярпеў фальшы, эгаiзма, самазакаханасцi.
Пяшчотна любiў Беларусь, так натхнёна распавядаў пра сваё любiмае Палессе, куды хацеў вярнуцца на вечны спачынак", - напісаў сябра Рады Руху "За Свабоду", былы старшыня Руху Аляксандр Мілінкевіч.
Рух "За Свабоду" выказвае спачуванні родным і блізкім Аляксея Кавальца.
Развітанне адбудзецца ў 8.30 па адрасе Сямашкі 8/8, пахаванне на радзіме ў вёсцы Вялікае Малішава.

Умер Алексей Ковалец |
|||
17.09.2017 23:37 | 1555 просмотров | Минск |