Новости Новости Беларуси

Мозырская районная газета извинилась за выражение «карательная операция» в отношении украинских военнослужащих

Мозырская районная газета извинилась за выражение «карательная операция» в отношении украинских военнослужащих

1584 просмотра Калинковичи Мозырь
В номере за 26 ноября газета Мозырского райисполкома «Жизнь Полесья» напечатала статью автора Натальи Каноплич «До сих пор снится родной дом ...» Материал был выдержан в стилистике российской пропаганды.

Ужо ў першым сказе было напісана: «Калі 9 Мая 2014 года ў рамках карнай аперацыі ўкраінскай арміяй у Марыупалі былі расстраляныя мірныя грамадзяне, якія прыйшлі на святочную дэманстрацыю, каб адзначыць чарговую гадавіну Перамогі у Вялікай Айчыннай вайне, Аляксандр і Юлія Пырко прынялі рашэнне пакінуць свой горад дзеля спакою, міра і будучыні сваіх дзяцей».

На гэтую публікацыю звярнуў увагу калінкавіцкі актывіст Руху «За Свабоду» Дзяніс Рабянок. «Нейкая Наталля Канопліч з мазырскай газеты „Жыццё Палесся“. Для яе ўкраінскія салдаты, якія змагаюцца за сваю дзяржаву супраць бандытаў і тэрарыстаў, — гэта карнікі, якія ездзяць на БТРах па Марыупалю і расстрэльваюць з кулямётаў мірных жыхароў, што выйшлі святкаваць 9 Мая. Чытаеш яе опус і складваецца ўражанне, што ўкраінцы — гэта крыважэрныя нелюдзі, мэта якіх — забіваць, паліць і бамбіць, што яны захопнікі і акупанты (у сваёй жа дзяржаве!), ад якіх трэба выратоўвацца ў мірнай і спакойнай Беларусі», — лічыць Рабянок.

Ён адмыслова з’ездзіў у Мазыр, каб напісаць скаргу ў раёнку. На днях жа атрымаў адказ, у якім рэдакцыя выбачаецца за дапушчаную памылку.

«НН» пазваніла ў Мазыр рэдактарцы «Жыцця Палесся» Ларысе Чорнай, каб праясніць сітуацыю. Ларыса Пятроўна запэўніла, што з журналісткай праведзеная прафілактычная гутарка, ёй вынесеная вымова, а таксама яна пазбаўленая прэміі. «Памылка была, мы на першай паласе прынеслі прабачэнні і ўдакладненні», — сказала спадарыня Чорная.

Цікава, што артыкул напісаны пад эгідай Упраўлення вярхоўнага камісара ААН па правах бежанцаў. «Жыццё Палесся» выйграла рэспубліканскі конкурс на асвятленне гэтай тэмы, агулам у серыі павінна выйсці восем рэпартажаў. Па словах Ларысы Чорнай, ніякіх прэтэнзій з боку ААН да публікацыі не было.

«Спадзяюся, і рэдакцыя, і асабліва журналістка Наталля Канопліч зразумеюць, што, пішучы пра падзеі ва Украіне, трэба прытрымлівацца нормаў прафесійнай этыкі, а не пашыраць праз беларускія СМІ вар’яцкія міфы і адкрытую ману расейскай прапаганды. І нам у ніякім разе не трэба пакідаць па-за ўвагай такія выпадкі», — мяркуе Дзяніс Рабянок.

Зміцер Панкавец

Источник: nn.by

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости