Новости Новости Беларуси

Суд отложил решение за сбор подписей за бело-красно-белый флаг

Суд отложил решение за сбор подписей за бело-красно-белый флаг

2112 просмотров Минск
Сегодня начался судебный процесс над членом Движения «За Свободу» Дмитрием Канторовичем по обвинению в незаконном пикете во время сбора подписей в поддержку бело-красно-белого флага.



Адвакат Кантаровіча заявіла пад час працэсу некалькі хадайніцтваў. У тым ліку і давялося прасіць даць магчымасць азнаёміцца са справай, бо за некалькі гадзінаў да суда матэрыялы яшчэ не былі гатовыя. Пасля гэтага стала вядома, што копія пратакола, якую на рукі атрымаў актывіст Руху «За Свабоду», не адпавядала арыгіналу.

«Гэтая копія не адпавядае матэрыялах справы. У копіі не ўказаныя сведкі, пералік матэрыялаў справы, указана, што Кантаровіч адмовіўся даваць тлумачэнні і падпісваць пратакол. Гэта грубае парушэнне», — адзначыла адвакат актывіста і папрасіла накіраваць справу на дапрацоўку.

Аднак гэтыя аргументы не ўпэўнілі суддзю. «Парушэнні былі выпраўленыя пад час працэсу», — заявіў ён.

Абвінавачванне традыцыйна падтрымлівалі два сведкі-міліцыянты, на гэты раз участковыя Аляксей Рускевіч і Дзяніс Шэўчык. Яны заявілі, што бачылі, як Дзмітрый Кантаровіч збіраў подпісы ў падтрымку прызнання бел-чырвона-белага сцяга гістарычнай каштоўнасцю 1 кастрычніка ля філармоніі, заклікаў да гэтага людзей і раздаваў ім стужкі. Сам актывіст ад гэтага адмаўляўся.

У сваю чаргу, адвакат адзначыла шмат несупадзенняў у паказаннях сведак і папрасіла прадставіць матэрыялы аператыўных відэаздымкаў, якія вялі міліцыянты, а таксама выклікаць у якасці сведкі грамадскую актывістку Вольгу Мікалайчык, якая ўжо была пакараная па гэтай справе.

Каб прыняць рашэнне па гэтых хадайніцтвах суддзі спатрэбілася чацвёрты па ліку перапынак. У выніку ён прыняў рашэнне выклікаць у суд Мікалайчык. У сувязі з гэтым працэс адкладзены на 12.00 28 лістапада.

«На пасяджэнні суддзя прадэманстраваў сваю несамастойнайсць. Схаваў пошук сапраўднай сітуацыі, якая заслугоўвае, на мой погляд, такой ацэнкі: Кантаровіч не з’яўляецца адказным за тое што там адбывалася, міліцыя неналежным чынам выконвала абавязкі. Адвакат абсалютна слушна назвала парушэнні, якія выявіла ў ходзе судовага разгляду», — пракаментаваў хаду судовага працэсу намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Юрый Меляшкевіч.

Па ягоным меркаванні, перанос суду мае пад сабой мэту схаваць некампетэнтнасць і неправамоцнасць тых крокаў, якія былі зробленыя міліцыяй і судом.

«Справядлівым рашэннем гэтай сітуацыі будзе, калі справа будзе ў адпаведнасці з усімі правіламі разгледжаная на карысць Кантаровіча, і ён атрымае кампенсацыю ў тым ліку страчанага працоўнага часу», — падкрэсліў Меляшкевіч.

Автор: Ольга Быковская

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости