Новости Новости Беларуси

Генпрокуратура отказалась наказывать Regnum за статью с оскорблениями

Генпрокуратура отказалась наказывать Regnum за статью с оскорблениями

2032 просмотра Минск Москва
Активист движения «За Свободу» из Калинковичей Денис Рабенок получил ответ из Генпрокуратуры по поводу требования завести уголовное дело на журналистку информагентства Regnum и заблокировать в Беларуси сайт этого пропагандистского СМИ.

Рабянок у канцы кастрычніку звярнуўся да генпракурора Беларусі з просьбай завесці справу паводле арт. 130 Крымінальнага кодэксу ў дачыненні да журналісткі расійскага Regnum, а таксама зрабіць запыт у Міністэрства інфармацыі, каб заблакаваць доступ да гэтага рэсурсу ў Беларусі з прычыны абразы на адрас краіны, беларусаў і беларускай мовы.

«Згодна з палажэннем арт.арт. 5, 6 КК Рэспублікі Беларусь адказнасці па названым кодэксе палягае асоба, якая здзейсніла злачынства на тэрыторыі Беларусі. Замежныя грамадзяне ці асобы без грамадзянства, якія здзейснілі злачынства па-за межамі Рэспублікі Беларусь падлягаюць адказнасці... толькі ў выпадках здзяйснення асабліва цяжкіх злачынстваў, накіраваных супраць інтарэсаў Рэспублікі Беларусь», — сказана ў адказе Рабянку ад начальніка аддзелу па нагляду за захаваннем правоў і свабодаў грамадзянаў Генпракуратуры Паповай.

У ведамстве прыйшлі да высноваў, што «дзеянні, прадугледжаныя ч.1 арт. 130 КК, не адносяцца да вышэйназванай катэгорыі злачынстваў, правядзенне праверачных мерапрыемстваў па факце магчымых проціпраўных дзеянняў журналісткі» «не ўваходзіць у юрысдыкцыю праваахоўных органаў Рэспублікі Беларусь».

Па пытанні магчымай блакіроўцы сайта Regnum Генпракуратура перанакіравала зварот у Мінінфармацыі і папрасіла паведаміць пра вынікі Дзянісу Рабянку.

Сам актывіст Руху «За Свабоду» робіць з адказу чыноўнікаў тры высновы.

«Па-першае, ніякіх рэальных захадаў па супрацьдзеянні антыбеларускай дзейнасці, якую вядуць расійскія спецслужбы разам з крамлёўскімі СМІ, лукашэнкаўскія сілавыя структуры не рабілі і рабіць не збіраюцца», — адзначыў Дзяніс Рабянок.

Па-другое, ён прапануе «усім нам, зыходзячы са сваіх магчымасцяў, кожнаму на сваім месцы рабіць справу па ўмацаванні і абароне беларускай Беларусі».

«Любымі даступнымі метадамі і сродкамі. Адмоўны вынік такіх заяў — гэта таксама вынік. А пастаноўка праблемы ў публічнай прасторы — гэта адна з галоўных перадумоваў яе паспяховага вырашэння», — падкрэсліў актывіст Руху.

Не чакае ён нейкіх дзеянняў і ад Міністэрства інфармацыі, лічыць, што адказ адтуль «будзе звычайнай адпіскай, і сайт агенцтва Regnum на тэрыторыі Беларусі не заблакуюць».

«Але ж хай ведаюць, што беларусы бачаць і ведаюць, з кім служкі рэжыму сябруюць і каго „братамі“ называюць», — заключыў Дзяніс Рабянок.

Автор: Ольга Быковская

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:

Последние новости