Новости Новости Беларуси

Член Совета Движения «За Свободу» судится с председателем Слуцкого совета депутатов

Член Совета Движения «За Свободу» судится с председателем Слуцкого совета депутатов

2906 просмотров Слуцк Солигорск
В суд на действия председателей Слуцкого и Солигорского совета депутатов, отказавшихся рассматривать решение о свободе мирных собраний, подали демократические активисты, среди которых член Совета Движения «За Свободу» Виталий Амелькович.

Старшыні Салігорскага і Слуцкага раённых Саветаў дэпутатаў адмовіліся разглядаць на сесіі праектаў рашэнняў аб свабодзе мірных сходаў. Актывісты абскардзілі гэтае рашэнне ў Мінскім абласным Савеце дэпутатаў.

Але ў абодвух выпадках старшыня Мінскага абласнога Савета дэпутатаў Іван Ліпніцкі «не знайшоў падстаў для прыняцця мер рэагавання» на незаконныя дзеянні старшыняў рэгіянальных прадстаўнічых органаў. Адказы спадара Ліпніцкага былі не па сутнасці выкладзеных у скаргах мясцовых актывістаў просьбаў. У іх ён так і не даў ацэнку незаконным адзінаасобным рашэнням старшыняў Салігорскага і Слуцкага раённых Саветаў дэпутатаў, якія адмовілі актывістам у разглядзе на сесіях дэпутатаў іх праектаў рашэнняў «Аб свабодзе мірных сходаў», паведамляе ПЦ «Вясна»

У выніку актывісты звярнуліся ў суд. Па словах сябра Рады Руху «За Свабоду» Віталя Амяльковіча, скаргі ўжо накіраваныя ў Слуцкі і Салігорскі раённыя суды і першае пасяджэнне прайшло 5 красавіка.

«Гэта было папярэдняе судовае паседжанне, суд выслухаў пазіцыі бакоў, дадаў да справы розныя дакументы і інш.», — распавёў сайту Pyx.by Амяльковіч.

Па ягоных словах, «асноўны дзень суду прызначаны на 19-га красавіка».

Сябра Рады Руху лічыць, што шансаў на перамогу ў гэтай справе ў яго няма. «Але я першапачаткова не разлічваў выйграць суд, — адзначыў Віталь Амяльковіч. — Будзе абласное абскарджванне, вярхоўны суд, пасля ізноў планую падаваць у Камітэт па правах чалавека ААН».

Автор: Ольга Быковская

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:

Последние новости