Новости Новости Беларуси

Активистов Движения «За Свободу» в Барановичах будут судить за День Воли

Активистов Движения «За Свободу» в Барановичах будут судить за День Воли

4142 просмотра Барановичи
Активисты Движения «За Свободу» поздравили жителей Барановичей с Днем Воли, за это на них составили протоколы и будут судить.

«25 сакавіка, мы, свабодныя людзі, выйшлі ў цэнтры Баранавічаў з кветкамі павіншаваць нашых гараджанаў з 98-й гадавінай абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Усё было цудоўна, людзі прыхільна паставіліся да нашай ініцыятывы, маладзёны падыходзілі, віншавалі ў адказ нас і нават фатаграфаваліся з намі», — распавёў сайту Pyx.by Уладзімір Гундар.

Затрыманняў, пры гэтым, па ягоных словах, «як колісь, не адбылося».

«Здавалася, што ўлада паразумнела, і мы падмануліся. Так, сапраўды, улада паразумнела, проста яна змяніла тактыку. Замест гучных затрыманняў і стварэння яскравай карцінкі для незалежных і замежных СМІ, улада пачала дзейнічаць ціха. Як? Ды проста, прысылае на месца міліцыянтаў у цывільным, яны здымаюць на камеру, а затым прысылаюць позвы ў пастарунак, дзе складаюць пратаколы парушэння закону», — адзначыў актывіст Руху «За Свабоду».

Па ягоных словах, на яго склалі пратакол за парушэнне артыкулаў 5, 8 Закона Рэспублікі Беларусь ад 30.12.1997 г. № 114-3 «Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь». «Справа сфабрыкаваная і адпраўляецца ў суд. Упэўнены, наш самы „лепшы“ ў сьвеце суд прысудзіць мне штраф большы за маю пенсію калекі», — адзначыў Гундар.

Ён дадаў, што падпісаў пратакол, але запісаў заўвагу: «З пратаколам не згодзен. Грамадскага парадку не парушаў. Дзейнічаў згодна раздзелу ІІ артыкулу 35 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Дзеючы Закон „Аб масавых мерапрыемствах“ дыскрымінуе і парушае асноўныя правы грамадзяніна, гарантаваныя Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь».

«Сваімі дзеяньнямі нам улада кажа — ніякай свабоды ня будзе, як каралі, так і будзем караць, толькі вялізнымі штрафамі, бо вельмі грошыкі патрэбныя... Тактыка — цудоўная, як кажуць, авечкі цэлыя і ваўкі сытыя», — сказаў кіраўнік баранавіцкай філіі Руху «За Свабоду», дадаўшы, што такія рэчы Захад быццам і не заўважае.

Пратакол склалі і на другога ўдзельніка акцыі Юрыя Казакевіча. «Склалі пратакол, там практычна гэтак жа, як і Ўладзіміра Гундара», — патлумачыў ён Pyx.by.

Па словах Казакевіча, пра суд пакуль нічога не вядома. «Я так разумею, што матэрыялы справы РАУС перадасць у суд, а яны прызначаць дату. Паведамяць, верагодна, павесткай», — сказаў Казакевіч.

Прапаноўвалі прызнаць віну, матывуючы, што гэта зменшыць пакаранне, патлумачыў актывіст Руху «За Свабоду», але ён «натуральна, адмовіўся». «У тлумачэннях на пратаколе прычыны гэтага патлумачыў чатырма пунктамі, а на словах сказаў, што ў нас ёсць свой кодэкс сумлення і прынцыпы», — заключыў Юры Казакевіч.

Автор: Ольга Быковская

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

День Воли

Последние новости