Новости Новости Беларуси

Турченяк просит прокуратуру разобраться с отказом представить милиции документы

Турченяк просит прокуратуру разобраться с отказом представить милиции документы

2110 просмотров Брест
Жалобу в прокуратуру города Бреста направил член Совета Движения «За Свободу» Денис Турченяк, который добивается, возбуждения уголовного дела по факту подлога избирательных бюллетеней и ложного подсчета голосов во время президентских выборов.

У скарзе Турчаняк звяртае ўвагу на тое, што падчас праверкі ягонай ранейшай заявы з аддзела унутраных справаў Маскоўскага раёна города Брэста ў адміністрацыю гэтага раёна быў накіраваны ліст з просьбай прадставіць копію выніковага пратакола наконт галасавання на выбарах прэзідэнта РБ на ўчастку № 60 Маскоўскага раёна Брэста, а таксама копію пратакола аб датэрміновым галасаванні на гэтым участку.

Аднак, як вынікае з адказу за подпісам намесніка кіраўніка раённай адміністрацыі Андрэя Філановіча, у гэтай установе лічаць нямэтазгодным прадстаўляць копіі выніковых пратаколаў, бо азнаёміцца з імі кожны грамадзянін мог на выбарчым участку.

Як заўважае Дзяніс Турчаняк, магчымасць, якую мае кожны грамадзянін для знаёмства з пратаколамі галасавання на выбарчым участку, і прадстаўленне звестак паводле запыту праваахоўных структураў, што ладзяць праверку згодна з Крымінальна-працэсуальным кодэксам — гэта зусім розныя рэчы. «Я лічу, што Андрэй Філановіч наўмысна ўводзіць у зман супрацоўнікаў міліцыі і адмаўляе ў прадстаўленні копій пратаколаў паводле надуманых прычын, — кажа актывіст. — Запатрабаваныя супрацоўнікамі РАУС пратаколы ёсць важным доказам, бо там утрымліваецца інфармацыя, якая сведчыць, што сябры камісіі на выбарчым участку № 60 не выявілі недахоп чатырох бюлетэняў падчас падвядзення вынікаў галасавання».

Прадстаўнік Руху «За Свабоду» не выключае, што мае месца фальсіфікацыя вынікаў выбараў паводле сцэнару, пра які распавядаў у адным са сваіх інтэрв’ю Аляксандр Лукашэнка, калі даў зразумець, што выбарчыя бюлетэні трапляюць з участкаў у выбаркамы раённага узроўню, і там могуць абвесціць якія заўгодна вынікі галасавання. Больш падрабязна пра гэты механізм Дзяніс Турчаняк распавядае ў адмысловым відэасюжеце.

Источник: spring96.org

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Право выбора

Последние новости