Новости Новости Беларуси

Чалый: за эти годы Беларусь научилась только продавать нефтепродукты

Чалый: за эти годы Беларусь научилась только продавать нефтепродукты

2054 просмотра Минск
«Причины кризиса в еврозоне» такую лекцию прочитал в офисе Движения «За Свободу» экономист Сергей Чалый, поговорив и о сегодняшней ситуации в Беларуси.

«Я ўжо які год чытаю лекцыю пра еўраінтэграцыю і ўжо які год жартую, што хутка яе трэба будзе пераназваць у лекцыю пра еўрапейскую дэзінтэграцыю», — пачаў Сяргей Чалы.

Па ягоным меркаванні, «крызіс еўразоны — першапачаткова класічны крызіс плацежнага балансу, які абярнуўся крызісам плацежаздатнасці».

Пад час аб’яднання лічылі, дадаў ён, што «краіны, якія адстаюць, будуць расці хутчэй, але канвергенцыі не атрымалася», застаўся «моцны падзел паміж краінамі прамысловай поўначы і паўднёвага турыстычнага поўдня».

Эканаміст адзначыў, што сітуацыя з першага погляду нагадвае байку пра страказу і мураша: працалюбівыя немцы і нідэрландцы цяжка пражылі, прайшлі праз сур’ёзную перабудову, у іх уяўленні паўднёвыя краіны — лайдакі.

«Але грэкі працуюць больш гадзінаў, чым немцы, толькі прадукцыйнасць працы ў іх — розная. У Германіі прамысловасць, яны адпрацавалі 8 гадзінаў і пайшлі дадому. А ў Грэцыі сфера паслугаў — ад росквіту да досвітку сядзіш у сваёй кавярні», — патлумачыў Чалы.

«Нармальны рынкавы спосаб аднаўлення канкурэнтназдольнасці — гэта дэвальвацыя, які вырашае пытанні даволі хутка. Можна было бачыць гэта на прыкладзе Беларусі», — адзначыў Чалы, патлумачыўшы, што краіны ў еўразоне пазбаўленыя гэтага механізму праз адзіную еўразону.

«Моцна забеглі наперад і сталі закладнікамі гэтага палітычнага рашэння», — дадаў эксперт.

Эканаміст прапануе ці адмовіцца ад еўра ці падзяліцца на дзве зоны: поўдзень і поўнач, што прывяло б да розніцы курсаў, але кожны з еўра «быў бы нашмат бліжэй да аптымальнай валютнай зоны». Пры гэтым, ён патлумачыў, што Грэцыя ўвогуле не адпавядала патрабаванням для еўразоны і не павінная была там быць.

«Беларусь за гэтыя гады навучылася гандляваць нафтапрадуктамі»

«За гэтыя гады мы навучыліся здабываць у Расіі нафту і прадаваць нафтапрадукты. Мы згубілі астатнія галіны, яны дэградавалі. За гэты час мы ўсё праелі, а як толькі розніца ў коштах закончылася, з’явілася дзірка ў бюджэце», — адзначыў Чалы, адказываючы на пытанне слухача лекцыі.

Па ягоных падліках, «дзірка» складае 14% расходаў. «Такой велічыні дзірка, якую немагчыма закрыць нічым. У тым лікам і тым крыхаборствам, якім займаецца беларуская дзяржава. Мы для пачатку павінны стаць той эканомікай, якая расце без чужой дапамогі», — лічыць эканаміст.

«Не было перыяду росквіту, нічога асабліва не пабудавалі. Быў перыяд высокіх коштаў на сыравіну, які мы прымалі за вынікі сваёй працы», — сказаў Чалы, дадаўшы, што з крызісу пазыкаў можна выйсці толькі з дапамогай эканамічнай актыўнасці.

Автор: Ольга Быковская

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости