Новости Новости Беларуси

Турченяк обратился к прокурору Брестской области

Турченяк обратился к прокурору Брестской области

2074 просмотра Брест
Активист движения «За Свободу» Денис Турченяк направил уже третью жалобу, требуя разобраться с председателем избиркома, которая нарушила процедуру рассмотрения жалобы и его права на обжалование. Предыдущие обращения результата не дали.

«Гэта трэці зварот у пракуратуру. Першы раз з заявай і два разы прасіў адрэагаваць. Гледзячы па ўсім, там спрабуюць спусціць справу на тармазах. Пішуць адпіскі, каб было нешта напісана», — распавёў Турчаняк сайту Pyx.by.

Адразу пасля правядзення ў мінулым годзе прэзідэнцкіх выбараў Турчаняк даслаў у пракуратуру Брэста заяву з просьбай распачаць крымінальную справу па фактах падробкі дакументаў падчас выбараў і няправільнага падліку галасоў на выбарчым участку № 60 Маскоўскага раёна. Пракуратура перанакіравала скаргу ў райвыбаркам, але замест камісіі, якая мае паўнамоцтвы для разгляду скаргаў, справу разглядзела старшыня выбаркаму Галінай Янголенка.

Такім чынам, лічыць Дзяніс Турчаняк, старшыня выбаркама парушыла яго правы на атрыманне адказу ад кампетэнтнага калегіяльнага органа, бо, разгледзіўшы справу самастойна, яна фактычна адхіліла сябраў камісіі ад прыняцця рашэння. Акрамя таго, у выніку матэрыялы, сабраныя падчас правядзення праверкі Галінай Янголенкай, былі знішчаныя.

«Камісія не разгледзіла і не дала адказу па гэтым пытанні, гэтым пазбавіла мяне права звароту ў ЦВК. Акрамя таго, з’яўляюцца пытанні захоўвання масіва скаргаў для гісторыі. 90% адказаў на скаргі назіральнікаў на прэзідэнцкіх выбарах былі падпісаныя старшынямі выбаркамаў, гэта не з’яўляецца адказамі калегіяльных органаў, і скаргі проста знішчаюцца», — патлумачыў Турчаняк.

Ён адзначыў, что ў выніку немагчыма будзе знайсці дакументы па выбарах. «Няма інфармацыі пра парушэнні, як гісторыкам вывучаць гэтае пытанне? Я лічу, што матэрыялы знішчаюцца спецыяльна, каб схаваць парушэнні. Парушэнні? А дзе вашыя парушэнні. А нічога няма», — падкрэсліў актывіст Руху.

У новай скарзе Турчаняк настойвае, што пры разглядзе заявы аб узбуджэнні крымінальнай справы не вырашана пытанне аб арганізацыі праверкі фактаў, а таксама парушаны парадак, прадугледжаны заканадаўствам. Актывіст лічыць, што высновы аб недастатковасці падстаў для правядзення праверкі зробленыя заўчасна і без вывучэння фактаў.

На падставе гэтага Дзяніс Турчаняк просіць пракурора вобласці прызнаць незаконным неправядзенне пракуратурай горада Брэста праверкі па ранейшай заяве, вырашыць пытанне аб правядзенні такой праверкі, даць прававую ацэнку дзеянням Галіны Янголенкі і распачаць крымінальную справу па факце здзяйснення старшынёй выбаркама дзеянняў, якія відавочна выходзяць за межы яе паўнамоцтваў.

Галоўную задачу Турчаняк бачыць у тым, каб данесці справу хаця б да Генпракуратуры. «Вялікая праблема ў тым, што няма механізму абскарджвання. Я думаю, старшыні выбаркамаў спецыяльна падпісываюць паперы, каб узяць на сябе гэты ўдар і спыніць далейшую справу», — заключыў актывіст.

Автор: Ольга Быковская

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости