Новости Новости Беларуси

Еще один наблюдатель от "Право выбора-2015" лишен аккредитации

Еще один наблюдатель от "Право выбора-2015" лишен аккредитации

2033 просмотра Минск
Член Совета «Движения» За Свободу «, наблюдатель от компании» Право выбора-2015 "Артем Лява лишен аккредитации на избирательном участке № 29 Ленинского района Минска.

Першы раз назіральніка выдалілі з участка яшчэ ўчора ўвечары, але гэта быў вусны загад старшыні камісіі, таму сёння зраніцы назіральнік зноў прыйшоў на участак.

Каля 12 гадзінаў пасля сутычкі з дырэктарам сярэдняй школы № 134, дзе знаходзіцца выбарчы ўчастак для галасавання, камісія падрыхтавала рашэнне пра пазбаўленне акрэдытацыі па ўсёй форме.

-Канфлікт з дырэктарам быў звязаны з тым, што я, як прадстаўнік СМІ, сфатаграфаваў з іх дазволу некалькіх выбарцаў. У сваю чаргу яна не мела права знаходзіцца на ўчастку, бо не з’яўлялася сябрам камісіі, — распавядае Арцём Лява.

У рашэнні камісіі ўказаны пяць дакладных запісак на назіральніка «Права выбару-2015» ад праўладных назіральнікаў, акрамя таго, скаргу напісала і дырэктарка школы.

Па дадзеных камісіі, назіральнік «ствараў на ўчастку малапрыемную абстаноўку, праводзіў здымкі без дазволу грамадзян», патрабаваў выдалення з участку дырэктара.

З гэтымі абвінавачваннямі Арцём Лява не згодны і плануе падаваць скаргі на пазбаўленне яго акрэдытацыі, на паводзіны дырэктара, якая па яго звестках знаходзілася на ўчастку незаконна, у тым ліку скаргу ў пракуратуру за паклёп. У назіральніка маецца аўдыёзапіс канфлікту.

Такім чынам Арцём Лява стаў дзясятым назіральнікам ад кампаніі «Права выбару-2015», якога пазбавілі акрэдытацыі за чатыры дні датэрміновага галасавання.

«Права выбару-2015»

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Право выбора

Последние новости