Новости Аналитика

Кого хочет напугать Россия?

Кого хочет напугать Россия?

1909 просмотров Минск Москва
Мотивы, последствия и возможные риски, которые появились после заявления Путина о намерении наращивать ядерный потенциал, в интервью "Белсату" комментирует заместитель председателя Движения "За Свободу", политолог Алесь Логвинец.

- Нічога новага ў тым, што заявіў Пуцін, няма. 6 месяцаў таму ён заяўляў, што Расея павялічыць свой арсенал на 50 міжкантынентальных ракет, цяпер гаворка ідзе пра 40. Сённяшняя палітыка Расеі – дэманстрацыя гатовасці супрацьстаяць нібыта агрэсіі НАТО ды гатовасці выкарыстоўваць вайсковую магутнасць, каб адстойваць свае інтарэсы.

- Ці гэта можа быць адказам на намер ЗША захоўваць цяжкае ўзбраенне на тэрыторыі краінаў-чальцоў НАТО?

- Мы цяпер апынуліся ў пэўнай спіралі супрацьстаяння, хоць і не параўнальнай да гонкі ўзбраенняў, як у часы халоднай вайны. Гэтую спіраль запусціла ўласна Расея, пачаўшы агрэсію супраць Украіны. Зразумела, што на просьбу Польшчы, балтыйскіх краінаў ЗША вырашылі паставіць зброю, а таксама размясціць да 5 тыс. сваіх вайскоўцаў на тэрыторыі гэтых краінаў. Расея выкарыстоўвае гэта ў якасці нагоды для таго, каб яшчэ больш падкрэсліць сваю вайсковую магутнасць. Гаворка ідзе пра абмен пасланнямі пра тое, што кожны з бакоў не будзе саступаць.

- Расея не толькі ладзіць усё больш вучэнняў і нарошчвае ядравую моц, але і інтэнсіўна піярыць гэта. На каго скіраваная гэтая кампанія і які асноўны мэсэдж?

- Цяперашнія дзеянні Расеі – гэта збольшага прапагандысцкая кампанія. У Расеі не так шмат грошай, каб поўнафарматна супрацьстаяць НАТО. Цяперашнія выказванні і дэкларацыя – для ўнутрырасейскага ўжытку, каб паказаць нязломнасць улады Пуціна і тое, што Расея гатовая ісці на далейшае абвастрэнне дзеля абароны свае інтарэсы.

- Ці існуе рэальная пагроза таго, што гэтая зброя будзе ўжытая?

- Верагоднасць ужывання ядравай зброі ў супрацьстаянні Расеі з Заходнім светам – вельмі нізкая.

- Як рэагуе НАТО на такія крокі?

- Адказ НАТО на агрэсію супраць Украіны – інтэнсіфікацыя вайсковай супрацы, размяшчэнне дадатковых узбраенняў і сілаў на тэрыторыі Польшчы і балтыйскіх краінаў, якія адчуваюць непасрэдную пагрозу. Трэба звярнуць увагу, на тое, што патэнцыял НАТО нашмат большы, чымся ў Расеі. Магчыма, у НАТО не такая моцная палітычная воля паколькі ў хаўруснікаў могуць быць розныя інтарэсы, ёсць пэўная неахвота ўваходзіць у вялікае супрацьстаянне з Расеяй, але НАТО сапраўды сур’ёзна ўспрыняла сённяшнюю расейскую палітыку.

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости