Новости Аналитика

Беларусь на саммите в Риге представит глава МИД

Беларусь на саммите в Риге представит глава МИД

1337 просмотров Минск Рига
На саммите Восточного партнерства в Риге Беларусь представит министр иностранных дел Владимир Макей. Почему в Латвию не поедет сам Александр Лукашенко сайту Pyx.by пояснил политолог, заместитель председателя Движения «За Свободу» Алесь Логвинец.

«Для Беларусі ёсць месца ў аб’яднанай Еўропе. Дзесяткі беларусаў будуць сёння-заўтра ў сталіцы Латвіі, беручы ўдзел у мерапрыемствах, прымеркаваных да саміту Усходняга партнёрства», — адзначыў Алесь Лагвінец.

Па ягоных словах, сярод запрошаных «і журналісты, і прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці, і палітыкі, і бізнесоўцы, а таксама дзяржслужбоўцы ў статусе міністра або намесніка міністра».

«Мы бачым, што Еўразвяз не выключае нашу краіну з агульнаеўрапейскай прасторы супрацоўнітва і, магчыма, інтэграцыі. Але аўтарытарная, самаізаляваная і паўкаланіяльная Беларусь, якой яе робіць Лукашэнка і ягоная групоўка, не ў стане скарыстаць з наяўнага патэнцыялу супрацоўніцтва», — лічыць намеснік старшыні Руху.

Лукашэнку там сёння няма чаго рабіць, дадаў Лагвінец. «Ён глядзіць на Расію, а тая вядзе бязлітасную барацьбу за ўплыў у нашым рэгіёне, які яна разглядае як зону сваіх прывілеяваных інтарэсаў», — лічыць ён.

— А ці плануецца нешта важнае на саміце для Беларусі?

— Аб’яднаная Еўропа хоча дапамагаць краінам УП у правядзенні рэформаў і еўраінтэграцыі. Але ў яе сёння вельмі шмат выклікаў, як унутранага, так і знешняга кшталту. Таму, зважаючы на рэсурсы, якіх заўсёды бракуе, Еўразвяз усё схіляецца да прынцыпу «больш за больш». Гэта значыць, што тыя краіны, якія хочуць, могуць і робяць большыя крокі на шляху інтэграцыі і рэформаў, будуць атрымліваць больш падтрымкі і ўвагі.

На вялікі жаль, улады Беларусі адкідваюць нашу краіну ад шляху больш шчыльнага супрацоўніцтва з ЕЗ. Таму на гэтым саміце больш увагі будзе да іншых краінаў УП, а найперш Украіны.

Што усё ж важна: Беларусь прысутнічае і, нягледзячы ні на што, захоўвае даволі вялікі патэнцыял супрацоўніцтва, — заключыў Алесь Лагвінец.

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости