Новости Новости Беларуси

"Народная программа" для Минска

"Народная программа" для Минска

2262 просмотра Минск
19 декабря состоится круглый стол «Народной программы», инициативы Движения «За Свободу» по выработке планов реформ в разных сферах.

На круглым стале будуць сфармуляваныя прапановы па зменах у самых розных сферах жыццядзейнасці Мінска. Яны стануць адказам на заяву новага старшыні Мінгарвыканкама Андрэя Шорца, які ў звароце да жыхароў сталіцы сказаў:

«Мы гатовыя разгледзець любыя прапановы, якія зробяць горад больш прыгожым, больш багатым і камфортным».

Удзел у круглым стале «Народная праграма» для Мінска" возьмуць:

Эканаміст Зміцер Бабіцкі (транспарт, лагістыка)

Лідар ініцыятывы «Еўрапейская перспектыва» Віктар Янчурэвіч (вырашэнне лакальных праблем у горадзе)

Старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч (захаванне гістарычнай спадчыны)

Былы дэпутат Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Навасяд (ЖКГ і абарона правоў спажыўцоў)

Стрыт-арт-актывіст Алег Ларычаў (мастацкія акцыі і гарадская прастора)

Першы намеснік Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч (грамадская бяспека)

Па выніках круглага стала прапановы для ўдасканалення жыццядзейнасці Мінска будуць перададзены кіраўніцтву горада.

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости