Новости Беларусь и Мир

Лява: выбары ва Украіне прайшлі празрыста і дэмакратычна

Лява: выбары ва Украіне прайшлі празрыста і дэмакратычна

1821 просмотр Киев
Выбары ў Вярхоўную Раду ва Украіне прайшлі празрыста і дэмакратычна, распавёў сайту Pyx.by сябра Рады Руху «За Свабоду» Арцём Лява, які зараз знаходзіцца ў Кіеве.

«Выбары адбыліся празрыста і дэмакратычна. Разам з тым існуе шэраг механізмаў, якія сур’ёзна ускладняюць гіпатэтычныя махінацыі з галасамі выбаршчыкаў з боку уладаў і камісій», — адзначыў Лява.

Па ягоных словах, па-першае, «назіральнікі маюць вельмі добрыя магчымасці сачыць за дзеяннямі сябраў камісій, у тым ліку за падлікам галасоў, ды й самі камісіі сфармаваныя з прадстаўнікоў розных палітычных сілаў, якія сочаць адзін за адным за выкананнем законнасці».

«Вельмі уражвае ратацыя складу камісій. Сам падлік вядзецца абсалютна празрыста і адкрыта», — падкрэсліў сябра рады Руху.

Па словах Лявы, ён наведаў той жа ўчастак, што і на прэзідэнцкіх выбарах «і быў здзіўлены, што там былі абсалютна іншыя людзі». «То бок, там ніхто не хвалюецца, што старшынямі і сябрамі камісіі мусяць быць дасведчаныя (чытай: правераныя) людзі, як гэта сцвярджаецца ў нас», — дадаў актывіст Руху «За Свабоду».

«Трэба таксама адзначыць, што ва Украіне няма датэрміновага галасавання, гэтай напраўду галаўной болі нашых дэмсілаў, а галасаванне на даму вагаецца у межах 1%. Прычым, заяву на такое галасаванне чалавек, альбо яго сваякі мусяць падаць да дня выбараў. Людзі, якія не будуць у дзень выбараў па месцу прапіскі загадзя павінны звярнуцца ў дзяржрэестр выбарцаў, дзе іх выкрасляць са спісу выбаршчыкаў па месцу жыхарства і дададуць у спіс, дзе яны будуь знаходзіцца ў дзень галасавання», — патлумачыў ён.

Пры гэтым Лява адзначыў, што ў Беларусі, каб наблізіцца да стандартаў выбараў ва Украіне, трэба мяняць усю выбарчую сістэму.

Паводле сацапытанняў, лідзіруюць БПП, «Радыкальная партыя» Алега Ляшко, «Народны Фронт» прэм’ера Арсенія Яцэнюка, партыя «Самапомач». Далей ідуць «Бацькаўшчына», «Апазіцыйны блок» , «Сільная Украіна», кампартыя, «Свабода», «Правы сектар», заключыў ён.

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости