Новости Беларусь и Мир

Губарэвіч: прадуктовымі «санкцыямі» Расія высякла сама сабе

Губарэвіч: прадуктовымі «санкцыямі» Расія высякла сама сабе

1960 просмотров Минск Москва
Уведзенымі прадуктовымі «санкцыямі» Расія высякла сама сабе, лічыць першы намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч. Пры гэтым, па ягоным меркаванні, Беларусь застаецца закладніцай сітуацыі.

Нагадаем, урад Расіі на год забараніў увоз з ЗША, ЕЗ, Канады, Аўстраліі і Нарвегіі мяса, рыбы, малако і малочных прадукта, гародніны, фруктаў, кіўбасаў і сыроў. Па дадзеных уладаў краіны, гэтыя крокі сталі адказам на санкцыі супраць РФ у сувязі з крызісам і ваенным канфліктам ва Ўкраіне.

«Прадуктовыя санкцыі Расія ўвяла сама супраць сабе. У першую чаргу яны закранаюць інтарэсы расійскіх спажыўцоў, якія не атрымаюць танны і якасны тавар», — лічыць Юрась Губарэвіч.

Намеснік старшыні Руху «За Свабоду» кажа, што абмежаванні перад усім закрануць звычайных расіянаў, бо эліты, наўрад ці, пакінуць сябе без задавальнення мець звычайныя прывілеі.

Ён лічыць, што ў выніку будуць пераразмерканыя фінансавыя патокі, у тым ліку ў аграрнай галіне, узнікнуць новыя кантрабандныя «шэрыя» схемы, у якіх абавязкова будзе задзейнічана Беларусь як адзіны саюзнік Расіі на заходнім накірунку. «На легальнай эканоміцы гэта ніяк не адаб’ецца», — лічыць Губарэвіч.

Намеснік старшыні руху адзначае, што магчымы і такі варыянт, калі Беларусь пад ціскам Расіі таксама зачыніць межы ад прадуктаў з Захаду.

«У любым выпадку шоп-тураў за прадуктамі ў вялікіх маштабах, хутчэй за ўсё, не будзе. Зараз бізнес — больш адаптыўны, і пры адсутнасці мяжы адсюль могуць вазіць прадуктамі фурамі і саставамі», — дадаў Юрась Губарэвіч, адзначыўшы, што гэтыя працэсы могуць прывесці да дэфіцыту пэўных прадуктаў.

«Беларусь застаецца ў закладніцах сітуацыі. Мы занадта моцна залежым ад Расіі. І нават самае бязглуздае рашэнне тыпу пераводу-непераводу гадзіннікаў мусім выконваць, не зважаючы на свае інтарэсы», — заключыў першы намеснік старшыні Руху «За Свабоду».

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости