Новости Аналитика

Цвета независимости

Цвета независимости

2262 просмотра Минск
Марш Независимости, инициированный Движением «За Свободу», — это не оппозиционная акция. Это Марш в поддержку независимости, которая является общей главной ценностью для миллионов белорусов. Это символическая акция демонстрации патриотизма и единства. Поэтому она должна быть разрешенной, мирной и иметь маршрут по центральному проспекту столицы.

На Маршы Незалежнасці абсалютна спакойна могуць шпацыраваць патрыёты пад рознымі сцягамі. І тыя, хто таньчыць пад «Ляпісаў» бел-чырвона-белым сцягам, і тыя, хто заўзее на трыбунах пад чырвона-зялёным.

Калі вы, бел-чырвона-белыя, разам з чырвона-зялёнымі перажываеце за Домрачаву нягледзячы на тое, што яна суботнічае з Лукашэнкам, то незалежнасць тым болей не павінна манапалізавацца. Яна павінна аб’ядноўваць. Ёсць розныя палітыкі, якія прыходзяць і сыходзяць, ёсць розныя сацыяльна-эканамічныя фармацыі, наконт якіх можна дыскутаваць, але Беларусь у нас адна. І ад нас залежыць, ці будзе яна жыць.

Чаму датай Маршу абрана 14 траўня? Таму што 14 траўня 1995 году пачаўся раскол беларускай нацыі. Калі Ціцянкоў рваў зняты з Дому ўраду бел-чырвона-белы сцяг, ён рваў і беларускае грамадства. Сімвалічна, калі ў гэты дзень мы пакажам, што мы разам, калі гаворка вядзецца пра незалежнасць Беларусі, пакажам, што мы беларускага роду.

Мы гатовы прадэманстраваць еднасць у адстойванні незалежнасці Беларусі. Паглядзім, ці гатовы гэта зрабіць Аляксандр Лукашэнка...

Юрась Губарэвіч, «Беларускі партызан»

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости