Новости Новости Движения

Юрасю Меляшкевічу давялося арганізоўваць працэс стварэння ўчастковых выбаркамаў

Юрасю Меляшкевічу давялося арганізоўваць працэс стварэння ўчастковых выбаркамаў

1172 просмотра Минск
Адміністрацыя Першамайскага раёна пагадзілася прымаць пратаколы аб вылучэнні ва ўчастковыя камісіі прадстаўнікоў Аляксандра Мілінкевіча толькі пасля таго, як у справу ўмяшалася ЦВК.

«Служба „Адно вакно“ адмовілася прымаць заявы ад груп грамадзян і пратаколы ад партый і грамадскай арганізацыі на вылучэнне нашых людзей ва ўчастковыя выбарчыя камісіі Ўручскай выбарчай акругі. Адсылалі нас у Акруговую камісію, хаця, паводле закону, гэтым павінны займацца выканаўчыя ўлады. Давялося разруліваць праблему самому, тэлефанаваць у ЦВК. Пад ціскам начальства служба „Адно вакно“ урэшце прыняла дакументы», — распавёў пра сітуацыю Юрась Меляшкевіч.

Кіраўнік ініцыятыўнай групы здзіўлены, што напрыканцы тэрмінаў прыёму дакументаў раённая адміністрацыя яшчэ не наладзіла гэтую працу, што вядзе да ўзнікнення падобных непаразуменняў.

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости