Новости Беларусь и Мир

Белорусские власти ожидают дальнейшие меры со стороны Евросоюза

Белорусские власти ожидают дальнейшие меры со стороны Евросоюза

2167 просмотров Минск Брюссель
Такая супольная пазіцыя кіраўнікоў краін Еўрасаюза.

Сёння на саміце ў Бруселі лідары краіны Еўрасаюза заклікалі Савет ЕС прыняць «далейшыя меры» ў дачыненні да беларускай дзяржавы, паведаміла БелаПАН Мая Качыянчыч, прэс-сакратар вярхоўнага прадстаўніка ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан.

«Лідары ЕС выказваюць сур’ёзную занепакоенасць далейшым пагаршэннем сітуацыі ў Беларусі. Яны вітаюць рашэнне Савета ЕС пашырыць спіс асоб, адказных за рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі, а за таксама парушэнні асноўных правоў чалавека», — сказала Качыянчыч.

У прынятай заяве еўрапейскія лідары таксама выказалі прыхільнасць супрацоўніцтву з грамадзянскай супольнасцю Беларусі і падтрымку дэмакратычным памкненням беларускага народа, зазначыла прадстаўнік вярхоўнага дыпламата ЕС.

Нагадаем, 27 лютага Савет міністраў замежных спраў краін ЕС прыняў рашэнне пашырыць спіс неўязных у краіны Еўрасаюза прадстаўнікоў беларускай дзяржавы, уключыўшы ў яго яшчэ 21 прозвішча. Гэта стала прычынай дыпламатычнага скандалу паміж Мінскам і Бруселем. 28 лютага беларускія ўлады рэкамендавалі кіраўніку прадстаўніцтва Еўрасаюза Майры Моры і паслу Польшчы Лешаку Шарэпку «выехаць у свае сталіцы для кансультацый, каб давесці да свайго кіраўніцтва цвёрдую пазіцыю беларускага боку аб непрымальнасці націску і санкцый».

У адказ краіны ЕС адклікалі сваіх паслоў з Мінска. Большасць еўрапейскіх дыпламатаў выехалі з Беларусі.
Пазіцыю Бруселя падтрымалі ЗША. Афіцыйны прадстаўнік Дзярждэпартамента ЗША Марк Тонер заявіў, што дзеянні Мінска ў дачыненні да еўрапейскіх паслоў, «гэтак жа як і выгнанне ў 2008 годзе амерыканскага пасла ў Беларусі і закрыццё офіса АБСЕ ў Мінску ў сакавіку 2011 года, толькі паглыбляюць самаізаляцыю Беларусі».

На чарговым пасяджэнні Савета міністраў ЕС, якое запланавана на 23 сакавіка, будзе разгледжаны поўны спіс беларускіх прадпрыемстваў і бізнесменаў, да якіх могуць быць прыменены санкцыі, паведаміла Кэтрын Эштан 27 лютага.

Паводле звестак брусельскага выдання EUobserver, санкцыі могуць быць уведзены супраць некалькіх беларускіх бізнесменаў, у прыватнасці ўладальніка групы кампаній «Трайпл» Юрыя Чыжа, кіраўніка СП ТАА «Санта-Імпекс Брэст» Аляксандра Машэнскага, старшыні савета дырэктараў ААТ «Амкадор» Аляксандра Шакуціна і кіраўніка ТАА «Тытунь-Інвест», уладальніка сеткі гіпермаркетаў «Карона» Паўла Тапузідыса.

Тым часам Генеральная пракуратура Беларусі папярэдзіла беларускіх апазіцыянераў, якія заклікалі да санкцый, аб тым, што ім можа быць абмежаваны выезд з краіны.

Як заявіў 1 сакавіка начальнік упраўлення па наглядзе за выкананнем заканадаўства і законнасцю прававых актаў Генпракуратуры Павел Радзівонаў, санкцыі прапаноўваліся «ў дачыненні да ўсяго народа Рэспублікі Беларусь: дзяцей, пажылых людзей, рабочых і служачых».

«Гэта ўжо не просты папулізм. Гэтыя дзеянні могуць быць кваліфікаваныя з пункту гледжання крымінальнага права, і органы пракуратуры прымаюць меры, каб растлумачыць гэтым грамадзянам магчымыя наступствы. У тым ліку гэта прыцягненне да крымінальнай адказнасці», — сказаў ён.

Падставы для распачынання спраў могуць узнікнуць і тады, калі ўрад палічыць, што дзяржаве нанесены ўрон эканамічнага, палітычнага або іміджавага характару, і звернецца ў пракуратуру з прапановай даць юрыдычную ацэнку дзеянням пэўных людзей, растлумачыў Радзівонаў.

Раней партал tut.by са спасылка на блізкую да ўрада крыніцу паведаміў, што ў папярэднім спісе грамадзян, чый выезд за мяжу можа быць забаронены, — 108 прозвішчаў.

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости