Новости Новости Движения

Совет Движения «За Свободу» принял резолюцию по поводу формата участия в избирательной кампании

Совет Движения «За Свободу» принял резолюцию по поводу формата участия в избирательной кампании

4891 просмотр Минск
Рада Руху «За Свабоду» вырашыла, што арганізацыя не будзе выстаўляць на парламенцкія выбары ўласных кандыдатаў, а падтрымае блізкіх па мэтах і каштоўнасцях вылучэнцаў з дэмсіл. Пры гэтым яны закліканыя зняць свае кандыдатуры перад самым галасаваннем, калі ў краіне застануцца на той момант палітвязні, а выбарчы працэс будзе праходзіць па старых, недэмакратычных правілах улады.

У пасяджэнні 30 студзеня ўзялі ўдзел Аляксандр Мілінкевіч, Юрась Губарэвіч, Іна Кулей, Аляксей Кавалец, Галіна Скараход, Яраслаў Берніковіч, Алесь Сілкоў, Хрыстафор Жаляпаў, Андрэй Фёдараў, Юрась Меляшкевіч ды іншыя сябры Рады.

Удзельнікі сустрэчы заслухалі справаздачу намесніка старшыні Руху «За Свабоду» Юрася Губарэвіча пра дзейнасць арганізацыі ў 2011 годзе. Узгадваліся пачатак і правядзенне доўгатэрміновай кампаніі «Народная праграма», правядзенне канферэнцыі ў яе межах, аргбудаўніцтва ў рэгіёнах, стварэнне сеткі рэгіянальных Еўрапейскіх клубаў, правядзенне ў іх межах шэрагу сустрэч беларускай моладзі з прадстаўнікамі замежжа.

Юрась Губарэвіч распавёў таксама пра правядзенне кампаніі «Страху няма!», якая ставіць за мэту разбурэнне страху з дапамогай гумару і сатыры. Выступоўца таксама сказаў колькі слоў пра арганізацыю Рухам Летняй школы, традыцыйнае ўручэнне прэміі «За Свабоду думкі» імя Васіля Быкава, развіццё інфармацыйных накірункаў.

Рада адзначыла паслядоўную і даволі паспяховую дзейнасць рэгіянальных актывістаў у Брэсце, Бярозаўцы і Віцебску і шэрагу іншых регіёнаў.

Прысутныя ацанілі дзейнасць Руху «За Свабоду» ў 2011 годзе «здавальняюча».

Другім пытаннем Рада абмеркавала форму ўдзелу Руху «За Свабоду» у выбарах у Палату прадстаўнікоў. Пасля працяглых дыскусіяў была прынятая рэзалюцыя аб фармаце ўдзелу ў палітычнай кампаніі выбараў у Палату прадстаўнікоў 2012 года.

Адзначана, што Рух як непалітычная структура не можа вылучаць кандыдатаў, аднак гатовы падтрымаць абумоўлены ўдзел у кампаніі тых кандыдатаў, якія падзяляюць каштоўнасці арганізацыі. Асноўная мэта кампаніі — інфармаванне пра бачанне сітуацыі ў краіне і паказ людзям альтэрнатывы. У выпадку невыканання ўмоў па ўключэнні прадстаўнікоў апазіцыі ў склад выбарчых камісій і невызвалення палітвязняў прадугледжваецца зняццё кандыдатаў напярэдадні галасавання.

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости