News Belarus and World

ЗША падоўжылі санкцыі датычна беларускіх чыноўнікаў

ЗША падоўжылі санкцыі датычна беларускіх чыноўнікаў

2300 views
Прэзідэнт ЗША Барак Абама падоўжыў яшчэ на год санкцыі ў дачыненні да беларускіх чыноўнікаў, уведзеныя 16 чэрвеня 2006 года яго папярэднікам Джорджам Бушам.

Паводле звестак прэс-службы Белага дома, санкцыі былі прыняты «ў сувязі з надзвычайнай пагрозай нацыянальнай бяспецы і знешняй палітыцы Злучаных Штатаў». Пагроза заключаецца ў дзеяннях «асобных членаў беларускага ўрада і іншых асоб, якія разбураюць дэмакратычныя працэсы або інстытуты, парушаюць правы чалавека». Гэта праяўляецца ў «палітычных рэпрэсіях, уключаючы затрыманні і знікненні; ва ўдзеле ў грамадскай карупцыі, у тым ліку адцягванне аб неналежнае выкарыстанне дзяржаўных актываў ці злоўжыванне дзяржаўнай уладай».

Абама заявіў пра заганы прэзідэнцкай выбарчай кампаніі ў Беларусі ў снежні 2010 года, насілле ў дачыненні да мірных дэманстрантаў, якія выйшлі абараняць свой выбар, пераследаванні і змяшчэнне ў турму апазіцыйных кандыдатаў, працяг рэпрэсій у адносінах да незалежных СМІ і актывістаў грамадзянскай супольнасці. «Усё гэта сведчыць пра тое, што беларускае кіраўніцтва робіць крокі назад у развіцці дэмакратычнага кіравання і паважанні правоў чалавека», — сказаў ён.

У 2006 годзе ЗША заявілі пра блакаванне ўласнасці і актываў дзесяці чалавек: Аляксандра Лукашэнкі, Віктара Лукашэнкі (памочнік прэзідэнта па пытаннях нацыянальнай бяспекі), Лідзіі Ярмошынай (старшыня ЦВК), Віктара Галаванава (міністр юстыцыі), Віктара Шэймана (памочнік прэзідэнта па асаблівых даручэннях), Дзмітрыя Паўлічэнкі (тады — камандзір САХРа), Сцяпана Сухарэнкі (тады — старшыня КДБ), Аляксандра Зімоўскага (тады — старшыня Белтэлерадыёкампаніі), Уладзіміра Навумава (тады — міністр ўнутраных спраў), Наталлі Пяткевіч (тады — намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта). Амерыканскім кампаніям забаронена заключаць здзелкі з гэтымі людзьмі. //БелаПАН

Visitor Comments

Name: Optional
E-mail: Optional
Comment:
    No comments yet

Latest News