News Belarus News

Адмена параду, дыстанцыйнае навучанне і прадстаўленне поўнай інфармацыі — заява Руху «За Свабоду»

Адмена параду, дыстанцыйнае навучанне і прадстаўленне поўнай інфармацыі — заява Руху «За Свабоду»

1942 views
Рух «За Свабоду» заклікае ўлады зрабіць неадкладныя захады для мінімізацыі наступстваў пандэміі каранавіруснай інфекцыі Covid-19 у Беларусі, а таксама патрабуе своечасова прадстаўляць поўную і аб’ектыўную інфармацыю пра ўзровень захворванняў.

На сёння, па афіцыйнай інфармацыі, у Беларусі зафіксаваныя 157 выпадкаў захворванняў Covid-19 і два чалавекі памерлі. Аднак праз тое, што інфармацыя прадстаўляецца дзяржаўнымі структурамі нерэгулярна і няпоўна, гэтыя лічбы ставяцца пад сумнеў і распаўсюджваюцца шматлікія чуткі, у тым ліку непраўдзівыя.

Рух «За Свабоду» заклікае дзяржорганы неадкладна прыняць захады для мінімізацыі наступстваў пандэміі.

1. Адмяніць парад на 9 траўня як мерапрыемства, якое пагражае бяспецы людзей, асабліва старэйшага ўзросту.

2. Забараніць масавыя мерапрыемствы ў памяшканнях.

3. Перавесці студэнтаў і старэйшакласнікаў на дыстанцыйнае навучанне, для малодшых класаў увесці каранцін.

4. Рэкаменаваць абавязковую самаізаляцыю для асобаў пенсійнага веку.

5. Правесці анлайн-трансляцыі вялікодных службаў з храмаў і адмовіцца ад правядзення масавых мерапрыемстваў на час пандэміі.

6. Чыноўнікі высокага рангу мусяць на ўласным прыкладзе дэманстраваць адказныя паводзіны пад час пандэміі — адмовіцца ад паціскання рук, трымаць сацыяльную дыстанцыю, карыстацца сродкамі абароны.

7. Наладзіць адпаведны пандэміі ўзровень вытворчасці апаратаў для штучнай вентыляцыі лёгкіх, якія могуць спатрэбіцца пры выпадках цяжкай формы хваробы.

Беларускі бізнес не павінны застацца сам насам у складанай эканамічнай сітуацыяй, якая наступіць праз пандэмію. Дзяржава мусіць прадставіць у бліжэйшы час меры падтрымкі суб’ектаў гаспадарання, якія ўключаюць падатковыя і арэндныя канікулы, а таксама датацыі для найбольш пацярпелых галінаў (турызм, грамадскае харчаванне і г.д.).

Рух «За Свабоду» падтрымлівае заяву Беларускай асацыяцыі журналістаў і незалежных СМІ і патрабуе прадстаўлення поўнай і аб’ектыўнай інфармацыі ад дзяржорганаў па сітуацыі пра захворванні Covid-19 у Беларусі. Беларусы маюць поўнае права ведаць дынаміку распаўсюджвання захворвання ў аператыўным рэжыме, каб ацэньваць рызыкі і разумець сітуацыю.

Рух «За Свабоду» звяртаецца таксама да беларусаў з заклікам да адказных паводзінаў і выканання рэкамендацыяў Сусветнай арганізацыі здароўя.

Visitor Comments

Name: Optional
E-mail: Optional
Comment:
    No comments yet

Latest News