News Belarus News

У шклоўскім літаратурным салоне імя Міхася Зарэцкага адбыліся літаратурныя чытанні

У шклоўскім літаратурным салоне імя Міхася Зарэцкага адбыліся літаратурныя чытанні

2944 views Shklov
Чытанні ў літаратурным салоне імя Міхася Зарэцкага прайшлі ў Шклове з ініцыятывы магілёўскага абласнога каардынатара Руху «За Свабоду» Пятра Мігурскага.

Актыўны ўдзел у іх прынялі сябры Руху «За Свабоду», якія прыехалі з Оршы, Магілёва, Смілавічаў і Мінска. Удзельнікі прачыталі ўрывак з твору Зарэцкага, а таксама выконвалі свае вершы.

Пётр Мігурскі нагадаў, што дзяцінства Міхася Зарэцкага прайшло ў вёсцы Зарэчча пад Шкловам, у гонар чаго ён і ўзяў сабе псеўданім.

«Зарэцкі быў выбітны пісьменнік, і шклоўская грамада з 2001 года дамагаецца, каб ягоная памяць была ўшанаваная ў нашым горадзе», — адзначыў абласны каардынатар Руху. Зараз атрымалі звесткі, што імём Зарэцкага назавуць мясцовую бібліятэку.

Завершылася сустрэча канцэртам.

Author: Volha Bykouskaya

Visitor Comments

Name: Optional
E-mail: Optional
Comment:
    No comments yet

Latest News