News Belarus News

Раман Кісляк ідзе на выбары разам з блокам «Cупраць акумулятарнага заводу»

Раман Кісляк ідзе на выбары разам з блокам «Cупраць акумулятарнага заводу»

957 views
У ягонай камандзе 72 чалавека.

Сябра Рады Руху «За Свабоду» плануе вылучацца кандыдатам па Брэсцкай-Цэнтральнай выбарчай акрузе №2. Іншыя акругі Брэста закрыюць прадстаўнікі выбарчага блоку "Cупраць будаўніцтва акумулятарнага заводу": Аляксандр Кабанаў, Алена Макарэвіч і Ўладзімір Мароз.

15 верасня на Плошчу Леніна ў Брэсце выйшлі каля 150 чалавек, яны абмяркоўвалі ўдзел сябраў блоку супраць АКБ у парламенцкіх выбарах.

Актывісты чакаюць рэгістрацыі ініцыятыўнай групы Мароза, а затым будуць праводзіць адзіныя пікеты за ўсіх чатырох актывістаў. Плануецца, што пікеты будуць праводзіцца штодня ў пяці-шасці пунктах Брэста.

Пасля сустрэчы на плошчы, якая працягвалася прыкладна да 12.40, праціўнікі будаўніцтва завода прайшлі па цэнтральных вуліцах Брэста - Пушкінскай і Савецкай - да кінатэатра «Беларусь».

Source: news.tut.by

Visitor Comments

Name: Optional
E-mail: Optional
Comment:
    No comments yet

Latest News