News Belarus News

Юрый Губарэвіч выклікае Генадзя Давыдзьку на дэбаты

Юрый Губарэвіч выклікае Генадзя Давыдзьку на дэбаты

422 views
Раней Генадзь Давыдзька выказваўся, што Губарэвіча рыхтавалі ў нейкіх, ледзь не дыверсійных, замежных цэнтрах, а пасля заслалі ў Беларусь. Зараз пагаджаецца сустрэцца на дэбатах і дапускае магчымасць зняць сваю кандыдатуру на карысць старшыні Руху «За Свабоду».

"Я не са спецслужбаў, не займаўся яго [Губарэвіча] дасье, ня ведаю, на каго ён працуе, але калі ён шчыра не сваёй палітычнай кар'ерай займаецца, а шчыра хоча зрабіць маю краіну квітнеючай, незалежнай, і я гэта ўбачу, то я сам складу паўнамоцтвы [кандыдата] і скажу ідзі [ў парламент]", - заявіў старшыня "Белай Русі" ў інтэрв'ю парталу TUT.BY.

"Навошта чакаць афіцыйнай рэгістрацыі? Прапаноўваю Генадзю Давыдзьку сустрэцца ў эфіры Еўрарадыё пры пасярэдніцтве Змітра Лукашука і правесці дэбаты ўжо зараз. На дэбатах і вырашым, хто будзе лепшым кандыдатам на акрузе. А зэканомленыя пасля адмовы ад далейшага ўдзелу, час і сродкі “Белая Русь” зможа скіраваць на добраўпарадкаванне акругі. Гэта будзе з іх боку першай рэальнай дапамогай жыхарам раёну", - парыраваў Юрый Губарэвіч.

Юрый Губарэвіч мае намер вылучацца кандыдатам у дэпутаты па Усходняй выбарчай акрузе №107, якая ахоплівае частку Савецкага і Першамайскага раёнаў г. Мінска.

Source: news.tut.by

Visitor Comments

Name: Optional
E-mail: Optional
Comment:
    No comments yet

Latest News