News Belarus News

Ілля Дабратвор дамогся правядзення аўтобуса ў Калодзішчах

Ілля Дабратвор дамогся правядзення аўтобуса ў Калодзішчах

1179 views
У аграгарадку Калодзішчы будзе арганізаваны новы аўтобусны маршрут, які будзе ісці, у тым ліку, праз вуліцу Караткевіча.

Пра гэта паведамілі ў Мінскім раённым выканаўчым камітэце ў адказе на зварот мясцовага жыхара, сябра Руху "За Свабоду" Іллі Дабратвора. Інфармацыю для Калодзішчы Інфа пацвердзілі таксама ў Калодзішчанскім сельвыканкаме.

Паводле папярэдняй інфармацыі, аўтобус будзе ісці ад канцавога прыпынку маршруту №242 у забудове Калодзішчы-2, далей па шляху 31-га маршруту і выездам на вуліцу Караткевіча, затым па шляху 271-га маршруту на Мінск. Вядома, што па вуліцы Караткевіча прадугледжана размяшчэнне дзвюх пар прыпыначных пунктаў, іх павінны ўсталяваць ўжо на наступным тыдні.

Як гаворыцца ў адказе райвыканкама, на ўчастку вуліцы Караткевіча ўжо былі выкананы работы па забеспячэнні трохкутніка бакавой бачнасці, ўстаноўцы дарожных знакаў і нанясенні дарожнай разметкі. Была выдаленая драўняна-хмызняковая расліннасць ўздоўж дарогі, якая абмяжоўвала бачнасць для кіроўцаў. Таксама Калодзішчанскі сельвыканкам накіраваў прадпісанні арганізацыям што выконвалі работы па газазабеспячэнню, у выніку якіх утварыліся правалы дарожнага пакрыцця. Пасля ліквідацыі гэтых недахопаў будзе запушчаны ўказаны аўтобусны маршрут.

Source: kolodischi.by

Visitor Comments

Name: Optional
E-mail: Optional
Comment:
    No comments yet

Latest News