News Belarus News

«Чыноўнікі баяцца людзей». Як беларусы пратэстуюць супраць будаўніцтва праваслаўнай царквы

«Чыноўнікі баяцца людзей». Як беларусы пратэстуюць супраць будаўніцтва праваслаўнай царквы

1225 views Soligorsk
У Салігорску ў новым мікрараёне плануецца пабудаваць царкву. Мясцовыя ўлады абвясцілі пра грамадскія слуханні, але, на думку актывістаў, зрабілі гэта так, каб пра гэта даведалася як мага менш народу. Чаму жыхары выступаюць супраць будаўніцтва царквы?
 Па-першае, я хачу бачыць Беларусь свецкай дзяржавай, — тлумачыць «Салiдарнасцi» сябра Руху «За Свабоду», жыхар Салігорску Павел Батуеў. — Па-другое, інтарэсы праваслаўных, на маю думку, задаволены, на сто працэнтаў.

У Салігорску самая вялікая царква ў Мінскай вобласці. Запытайцеся любога жыхара, як будавалі сабор Ражджаства Хрыстова. Гэта сакрэт Палішынэля. Праводзіліся суботнікі. Акрамя таго, людзей прымушалі пісаць заявы, што яны добраахвотна ахвяруюць частку штомесячнага заробку на патрэбы будаўніцтва. Гэта доўжылася не адзін і не два гады. У Салігорскім раёне афіцыйна зарэгістравана 20 прыходаў праваслаўнай царквы. Хіба яны перапоўненыя? Яшчэ будуюць дзве царквы на вуліцы Набярэжнай.

Суразмоўца звяртае ўвагу на тое, што для будаўніцтва новай царквы плануецца вырубіць частку лесу.

— Салігорск — горад з не самай лепшай экалагічнай сітуацыяй. Кожнае дрэва, на маю думку, павінна ахоўвацца. Аддаць на вырубку лес для таго, каб дагадзіць вузкай групе вернікаў, для меня гэта выглядае нерацыянальным. Я катэгарычна супраць.

Салігорскі райвыканкам абвясціў пра грамадскія слуханні, якія тычацца будаўніцтва царквы.

— Пра іх праблема даведацца. Інфармацыя ёсць на сайце райвыканкама, але яна не індэксуецца праз пошук. Ты мусіш ведаць, у якой графе гэта ёсць. Калі ты заходзіш на сайт і набіраеш «грамадскія слуханні», ён выдае табе састарэлыя навіны з 2015 года.

Была абвестка ў друкаванай версіі газеты «Шахцёр». Хто яе чытае?

Такім чынам шмат людзей адсякаецца ад удзелу ў дыскусіі. Фармат слуханняў такі: ты мусіш прыйсці як зацікаўленая асоба ў райвыканкам на працягу трох тыдняў і выказаць свае заўвагі. Наша актывістка схадзіла на прыём. Ёй сказалі: пішыце свае заўвагі пісьмова, і мы іх разгледзім.

Актывісты стварылі петыцыю супраць будаўніцтва царквы ў Салігорску. За дзень яе падпісала больш за 200 чалавек.

У суполцы saligorsk.org УКантакце правялі апытанне, паводле вынікаў якогад 93 % удзельнікаў выказаліся супраць будаўніцтва царквы

Чаму ўлады выбралі такі фармат грамадскіх слуханняў і не арганізуюць сустрэчу з насельніцтвам?

— Па-першае, іх не хвалюе меркаванне жыхароў. Старшыня райвыканкама — чалавек, якога людзі не выбіралі. Ягоная кар’ера ад меркавання жыхароў ніяк не залежыць. Яго прызначыў прэзідэнт. Калі б былі выбары, чалавек бы думаў, што ён мусіць спраўджваць чаканні людзей, дбаць пра іх дабрабыт і камфорт.

Па-другое, нашыя чыноўнікі баяцца людзей. Напэўна, у глыбіні душы яны разумеюць, што не павінна столькі ўвагі надавацца адной з рэлігійных груп. У горадзе хапае іншых праблем. У нас няма апарату МРТ. Як быццам бы ён з’явіцца ў 2020 годзе. Але адзін апарат не вырашае праблемы дыягностыкі. У Салігорску не хапае дактароў. Ёсць раёны, да якіх з праблемай даходзіць гарачая вада. Ёсць пытанне з грамадскім транспартам. Калі для Мінска купілі 300 аўтобусаў з кандыцыянерамі, то ў Салігорску іх няма, і як адказаў мне дырэктар аўтапарку, не плануецца набываць. Ёсць праблемы кепскіх дарог у дварах. Гэта трэба вырашаць у першую чаргу.

Акрамя тых, хто ходзіць у царкву, ёсць яшчэ 96 % насельніцтва. І пра іх не думае і не дбае ніхто. З аднаго боку, ёсць імітацыя грамадскіх слуханняў, з іншага — імітацыя клопату аб грамадзянах.

Ці магчыма ў Салігорску развіццё сцэнару, як у Екацярынбургу, дзе людзі пратэставалі супраць знішчэння сквера дзеля будаўніцтва храма?

— Было б добра, каб улады прыслухаліся да меравання жыхароў — з дапамогай петыцый і маніторынгу сацсетак. Не хацелася б каб супрацьстаянне дайшло да фізічнага гвалту, бо гэта ненармальна. Ненармальна, калі рэлігійнае пытанне ў 21-м стагоддзі перерастае ў фізічны гвалт паміж дзяржавай, за якой стаіць царква, і актывістамі.

Source: gazetaby.com

Visitor Comments

Name: Optional
E-mail: Optional
Comment:
    No comments yet

Latest News