News Belarus News

У Дрыбіне будуць збіраць грошы на знак пра заснаванне горада па-беларуску

У Дрыбіне будуць збіраць грошы на знак пра заснаванне горада па-беларуску

1841 View Drybin
Ініцыятар справы сябра Руху «За Свабоду» Андрэй Юркоў, які звярнуўся да мясцовых уладаў з пытаннем, хто адказны за шыльду на рускай мове.

«У Дрыбіне пачалі шукаць нейкія гістарычныя падзеі, дык акрамя перамогі над хвашыстамі нічога ім да цяму не прыйшло. Вырашылі паставіць камень, на што тутэйшая зямля багата, у гонар заснавання (ці першай згадкі). І ніяк лепей не здолелі, чым па-руску», адзначыў Юркоў. Ён звярнуўся да мясцовай улады ў пачатку ліпеня запатрабаваў для гісторыі «назваць канкрэтных службовых асобаў, якія прымалі такое рашэнне».

У адказе старшыня Дрыбінскага райвыканкаму Д. Гатоўчык не знайшоў нічога лепшага, як нагадаць, што ў Беларусі дзе дзяржаўныя мовы.

Спонсарскую дапамогу ў вырабе дошкі пры гэтым «аказала рытуальная крама „Анёл“».

«Як жыхар нашага раёну, неабыякавы да ягонага лёсу, вы маеце магчымасць прыняць удзел у зборы грашовых сродкаў для замены шыльды ў 2020 годзе», — заключыў чыноўнік.

У сваю чаргу, Юркоў задаволены, што адказалі па сутнасці, але чакаць год не плануе. «Звярнуся да юрыстаў па дапамогу і зноў да чыноўнікаў у выканкам», — адзначыў актывіст Руху.

Ён спадзяецца, што атрымаецца сабраць на замену шыльды ў самім Дрыбіне, але гатовы пры неабходнасць запусціць краўдфандынгавую кампанію.

Visitor Comments

Name: Optional
E-mail: Optional
Comment:
    No comments yet

Latest News