News Belarus News

Свята да Дня народзінаў Васіля Быкава пройдзе ў новым фармаце

Свята да Дня народзінаў Васіля Быкава пройдзе ў новым фармаце

2709 views Bychki
95-ыя ўгодкі з Дня нараджэння Васіля Быкава плануюць адзначыць у вёсцы Бычкі Ушацкага раёна 22 чэрвеня.
Штогод імпрэзу ў гонар беларускага пісьменніка і грамадскага дзеяча Васіля Быкава традыцыйна ладзіў Рух “За свабоду” і Віцебскае аддзяленне “Таварыства беларускай мовы”. Але, як кажуць арганізатары, сёлета адбудзецца перафарматаванне гэтага свята і, магчыма, уручэння прэміі імя Васіля Быкава “За свабоду думкі” на імпрэзе не будзе.

Усе чакаюць рашэння Аляксандра Мілінкевіча, які яшчэ так яго нікому і не агучыў. Паводле кіраўніка Руху “За свабоду” Юрыя Губарэвіча, яны забяспечвалі толькі тэхнічныя моманты правядзення прэміі.

– Без рашэння Аляксандра Мілінкевіча, якім чынам яна будзе праводзіцца ў гэтым годзе – мяняецца яе фармат ці не, мы не можам нічога прадпрымаць. Наколькі мне вядома, пакуль няма рашэння, ці прэмія адбудзецца ў гэтым годзе. Тым не менш, мы плануем правядзенне імпрэзы ў Бычках. Распачалі яе актывісты з Руха з Віцебскай вобласці яшчэ да заснавання прэміі.

Як кажа сябра Рады Руху “За свабоду” Хрыстафор Жаляпаў з Віцебска, сёлета Рух “За свабоду” – адзіны арганізатар свята.

– Фармат будзе троху іншы ў тым плане, што раней была афіцыйная частка на пляцоўцы каля дома-музея, а пасля другая частка была на тэрыторыі хаты, дзе калісьці была школа і дзе вучыўся Быкаў. Зараз усё будзе на тэрыторыі, дзе была школа. Гэтая хата ў прыватнай уласнасці і людзі прадастаўляюць памяшканне і тэрыторыю для таго, каб там правесці свята. Таму першай часткі не будзе, усё астатняе будзе, як было заўсёды.

Нагадаем, лаўрэатамі прэміі “За свабоду думкі” імя Васіля Быкава станавіліся паэты Рыгор Барадулін і Ніл Гілевіч, пісьменнік Уладзімір Арлоў, літаратары і палітыкі Уладзімір Някляеў і Павел Севярынец, мастакі Алесь Пушкін і Алесь Марачкін, краязнаўцы Ада Райчонак і Алесь Белакоз, музыкі і выканаўцы Лявон Вольскі, Зміцер Вайцюшкевіч, Віктар Шалкевіч, рэжысёр Валер Мазынскі, грамадскі дзеяч Зміцер Дашкевіч, журналіст Глеб Лабадзенка.

Таццяна Смоткіна

Source: www.racyja.com

Visitor Comments

Name: Optional
E-mail: Optional
Comment:
    No comments yet

Vasil Bykau ‘For Freedom of Thought’ Prize

Latest News