News Belarus News

«Дзеяслоўцы» сустрэліся з літаратарамі Оршы і Шклова

«Дзеяслоўцы» сустрэліся з літаратарамі Оршы і Шклова

690 views Orsha
У Оршы прайшла сустрэча рэдакцыі часопіса «Дзеяслоў» з аршанскімі літаратарамі і грамадскімі актывістамі.

У горад на Дняпры прыехала прадстаўнічая дэлегацыя: празаік, старшыня ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў», галоўны рэдактар часопіса «Дзеяслоў» Барыс Пятровіч, першы намеснік старшыні СБП, намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Дзеяслоў» Алесь Пашкевіч, намеснік старшыні СБП, паэт Усевалад Сцебурака, літаратуразнаўца, прэс-сакратар СБП Ціхан Чарнякевіч.

На сустрэчу ў гатэлі «Орша» сабралося каля трох дзясяткаў гледачоў, прычым многія з іх ехалі здалёк — цэлая дэлегацыя са Шклова на чале з магілёўскім абласным каардынатарам Пётрам Мігурскім прыбыла на запрашэнне аршанскага прадстаўніка ТБМ і Руха «За Свабоду» Юрыя Нагорнага.

Госці распавялі пра новы, юбілейны 100-ты нумар «Дзеяслова», які пабачыць свет неўзабаве, а таксама перадалі ў падарунак кнігі серыі СБП «Кнігарня пісьменніка» і нумары часопіса за мінулыя гады. У межах імпрэзы адбылася віктарына, прысвечаная «Дзеяслову» і імправізаваныя літаратурныя чытанні.

Прэс-служба ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў»

Visitor Comments

Name: Optional
E-mail: Optional
Comment:
    No comments yet

Latest News