News Analytics

У Магілёве абмеркавалі стан з карупцыяй

У Магілёве абмеркавалі стан з карупцыяй

1462 views Mogilev
Барацьба з карупцыяй — гэта тое, што можа аб’яднаць дзяржаву і грамадства, адзначылі арганізатары круглага стала «Карупцыйныя рызыкі кадравага патэнцыялу Беларусі як перашкода на шляхах рэалізацыі правоў чалавека».

«Аграпрамысловы комплекс- адзін з найбольш карупцыяваных сектараў. Што год з 2010 па 2014 год у Магілёўскай вобласці ў гэтым сектары фіксаваліся ад 24 да 50 карупцыйных злачынстваў, а з 2015 года эканамічныя і карупцыйныя злачынствы ў аграрным сектары выйшлі на лідарскія пазіцыі ў рэгіёне», — адзначыў у дакладзе на круглым стале магілёўскі абласны каардынатар Руху «За Свабоду» Пётр Мігурскі.

Асноўныя карупцыйныя ў сектары пры гэтым — гэта крадзяжы, таксама фіксуюцца дэбіторская запазычанасць, службовыя падлогі, прыпіскі, ухіленне ад уплаты падаткаў, незаконныя выплаты заробкаў і г.д.

«Барацьба з карупцыяй у АПК павінна праводзіцца на фоне прыватызацыі сельгаспрадпрыемстваў, што стане трамплінам для фармавання сучасных аграрных адносінаў. Мігурскі таксама выступіў за больш жорсткае пакаранне для тых, хто бярэ хабар.

Для таго, каб у Беларусі не было карупцыі, трэба незалежныя СМІ, незалежны суд і незалежная апазіцыя, адзначыў на круглым стале сябра Рады Руху «За Свабоду» Алесь Сілкоў.

Па ягоных словах, карупцыя раз’ядае дзяржаву, і патрэбныя структурныя змены.

«Карупцыя ў Беларусі кіраваная. Не можа быць, каб такія крупныя сумы перадаваліся, і ніхто не ведаў», — адзначыў сябра Руху «За Свабоду» Леанід Падбярэцкі.

Удзельнікі круглага стала адзначалі, што прычынамі карупцыі ў Беларусі становіцца тое, што не ўсе разумеюць, што любы падарунак асобе пры выкананні можа быць хабарам. Перамагчы ж гэтую з’яву можна, калі жыхары Беларусі не будуць баяцца і ўключацца ў змаганне.

Сярод пытанняў, якія паднялі ўдзельнікі круглага стала была і карупцыя ў СССР. У прыватнасці, дацэнт кафедры гуманітарных дысцыплінаў Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання Ігар Пушкін назваў карупцыю адной з прычынай распаду гэтай краіны. Мігурскі дадаў, што там была «суцэльная карупцыя».

У карупцыі ў СССР аграрнай і харчовай прамысловасці былі дзве прычыны, упэўнены прафесар МДУ Аляксандр Агееў: была эпоха татальнага дэфіцыту і тое, што менавіта прадукты «паддаюцца ўсушцы, утрусцы і г.д.».

Фота Алеся Сабалеўскага

Visitor Comments

Name: Optional
E-mail: Optional
Comment:
    No comments yet

Latest News